Джэнтльмены ўдачы

From Wikipedia, the free encyclopedia

Джэнтльмены ўдачы
Remove ads

«Джэнтльмены ўдачы» (руск.: Джентльмены удачи) — савецкі поўнаметражны камедыйны мастацкі каляровы фільм, зняты ў 1971 годзе рэжысёрам Аляксандрам Серым на кінастудыі «Масфільм». Лідар савецкага кінапракату ў 1972 годзе — звыш 65 мільёнаў гледачоў. Адзін з самых папулярных савецкіх кінафільмаў, многія фразы з якога сталі крылатымі.

Remove ads

Сюжэт

У Сярэдняй Азіі трое злачынцаў выкрадаюць залаты шлем Аляксандра Македонскага з месца раскопак археалагічнай экспедыцыі. У Маскве кіраўнік гэтай экспедыцыі, прафесар Мікалай Георгіевіч Мальцаў, у аўтобусе сутыкаецца з чалавекам, як дзве кроплі вады падобным на верхавода злачынцаў — бандыта Аляксандра Аляксандравіча Белага па мянушцы «Дацэнт». Ім аказваецца загадчык дзіцячым садам № 83 г. Масквы Яўген Іванавіч Трошкін, добрай душы чалавек.

Непаразуменне ўладжваецца, але неўзабаве пра Трошкіна ўспамінаюць ізноў: усіх траіх злодзеяў ужо злавіла міліцыя, аднак шлема ў арыштаваных злачынцаў не было. Супрацоўнікі міліцыі ўгаворваюць загадчыка дзіцячага садка скарыстацца сваім падабенствам з Дацэнтам, каб знайсці выкрадзены шлем, і Трошкін згаджаецца…

Remove ads

У ролях

• Яўген Лявонаў — Яўген Іванавіч Трошкін, загадчык дзіцячага садка / Сан Саныч Белы (ён жа «Дацэнт»), вор-рэцыдывіст
• Георгій Віцын — Гаўрыла Пятровіч Шарамецьеў (ён жа «Хмыр»), саўдзельнік «Дацэнта»
• Савелій Крамараў — Фёдар Пятровіч Ермакоў (ён жа «Касой»), другі саўдзельнік «Дацэнта»
• Раднэр Муратаў — Васіль Алібабаевіч Алі-Баба, дробны жулік

Зноскі

1. http://www.imdb.com/title/tt0068519/ Праверана 7 красавіка 2016.
2. выгрузка даных FreebaseGoogle.

3. Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads