Яўген Паўлавіч Лявонаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Яўген Паўлавіч Лявонаў (2 верасня 1926, Масква — 29 студзеня 1994, Масква) — савецкі і расійскі акцёр тэатра і кіно. Народны артыст СССР (1978). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1976) і Дзяржаўнай прэміі Расійскай Федэрацыі (1992).
Скончыў Маскоўскую драматычную студыю (1948). З 1948 года працаваў у маскоўскіх тэатрах імя К.Станіслаўскага, тэатры У.Маякоўскага, з 1972 года ў тэатры «Ленком». Камедыйны, характарны акцёр, па-майстэрску валодаў сродкамі гумару і сатыры. У камедыйных ролях умеў паказаць драматызм вобраза: Іванаў («Іванаў», А.Чэхава, 1975), Важак («Аптымістычная трагедыя» У.Вішнеўскага, 1983), Тэўе («Памінальная малітва» паводле Шолам-Алейхема, 1989). З 1947 года здымаўся ў кіно. Сярод фільмаў: «Паласаты рэйс» (1960), «Данская аповесць» (1965), «Трыццаць тры» (1966), «Джэнтльмены ўдачы», «Беларускі вакзал» (абодва 1971), «Старэйшы сын», «Афоня» (абодва 1975), «Прэмія» (1975), «Асенні марафон» (1980, Дзяржаўная прэмія Расіі 1981), «Кін-дза-дза!» (1986), «Забіць дракона» (1989), «Пашпарт» (1990), «Насця» (1993).
Remove ads
Фільмаграфія
- 1961 — Паласаты рэйс
- 1969 — Зігзаг поспеху
- 1969 — Гары, гары, мая зорка
- 1970 — Беларускі вакзал
- 1971 — Джэнтльмены ўдачы
- 1972 — Гоншчыкі
- 1972 — Вялікі перапынак
- 1975 — Афоня
- 1978 — Звычайны цуд
- 1979 — «Асенні марафон» — Васіль Ігнатавіч Харытонаў, слесар, сусед Бузыкіна
- 1980 — Аб бедным гусары замовіце слова
- 1986 — Кін-дза-дза!
- 1989 — Забіць дракона
Remove ads
Зноскі
- Леонов Евгений Павлович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 25 лютага 2017.
- Deutsche Nationalbibliothek Record #119173956 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 4 мая 2014.
- Bibliothèque nationale de France Evgeni Leonov // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads