Джэнтльмен і певень

чорна-белая, нямая, сатырычная камедыя "Беларусьфільма" From Wikipedia, the free encyclopedia

Джэнтльмен і певень
Remove ads

«Джэнтльмен і певень» (іншая назва — «Пеўні пераклікаюцца») — чорна-белая нямая сатырычная камедыя вытворчасці «Белдзяржкіно», знятая рэжысёрам Уладзімірам Балюзекам. Прэм’ерныя паказы адбыліся 22 жніўня 1929 года ў Маскве і 16 верасня 1929 года ў Кіеве. Фільм захаваўся без 4-й, 5-й і 6-й частак з цітрамі на ўкраінскай мове.

Хуткія факты Джэнтльмен і певень, Рэжысёр ...
Remove ads

Сюжэт

Фільм пачынаецца цітрамі: «Устаноўленая Рыжскім мірным дагаворам 1921 года граніца паміж панскай Польшчай і Савецкай Беларуссю прайшла праз маёнтак польскага графа Вадзецкага». На беларускай тэрыторыі апынулася лепшая частка маёнтка з палацам, дзе цяпер новыя гаспадары — вясёлы і шумны піянерскі атрад. А пеўні-пераклічнікі па розныя бакі мяжы нагадваюць графу аб тым, як калісьці ўранку пад такі ж крык пеўня ў яго палац ўварваліся збунтаваныя сяляне, і яны з жонкай і гасцямі ледзь не загінулі. Адчуўшы ў чарговы раз панічны жах абуджэння пад ненавіснае «кукарэку», Вадзецкі страляе ў пеўняў пад вокнамі са стрэльбы і, падняўшы на ногі ўвесь дом, загадвае слугам знішчыць усіх навакольных пеўняў. Служанка Ядзя і пастух Васіль цікавяцца загадам, які развешвае па вёсцы вахмістр. Васіль успамінае, як калісьці граф выгнаў яго са школы за тое, што ён намаляваў на яго «пеўневы» шарж. А тым часам каровы пераходзяць граніцы. Васіль бяжыць за імі і застаецца ў БССР: бо толькі тут бядняк можа атрымаць адукацыю. Пакуль графскія слугі ловяць і рэжуць пеўняў, на тэрыторыі БССР рыхтуюцца да свята. На польскім баку — імяніны графіні. Нечакана Вадзецкі заўважае, што чайнік, прыкрыты накрыўкай, стылізаваны пад пеўня. Раз’юшаны граф б’е посуд. У давяршэнне непрыемнасцяў піянеры (з імі і Васіль) пачынаюць іграць на граніцы «Марш Будзённага». Граф спрабуе забараніць сялянам слухаць варожую музыку. Незадаволеныя госці раз’язджаюцца. Граф заўважае на Ядзі чырвоную хустачку і кідаецца на яе. Але яна бяжыць праз граніцу. Граф з сям’ёй з’язджаюць. На савецкім баку музыка, ілюмінацыя, маладзёжнае свята. Ядзя сустракае Васіля, абодва шчаслівыя.

Remove ads

У ролях

  • Леанід Дабравольскі граф Вадзецкі
  • Валянціна Баранава Ядзя, служанка
  • Алена Валынцава графіня
  • Кірыл Гун Янэк, вахмістр і ахоўнік графа
  • Сцяпан Кузняцоў Вася, пастух
  • Георгій Радзелін кухар
  • Уладзімір Грабнёў — эпізод

Здымачная група

  • Рэжысёр Уладзімір Балюзек
  • Сцэнарысты — І. Далгапольскі, Леанід Ерыхонаў
  • Аператары Мікола Казлоўскі, Аркадзь Кальцатый
  • Мастакі Уладзімір Балюзек, Уладзімір Ягораў

Гл. таксама

Літаратура

  • Игорь Авдеев, Лариса Зайцева Все белорусские фильмы : каталог-справочник. Игровое кино (1926—1970). — Минск: Беларуская навука, 2001. — Т. 1. — 240 с. — ISBN 985-08-0023-2
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads