Джэрэмая Салівен Блэк
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Джэрэмая Салівен Блэк (англ.: Jeremiah Sullivan Black; 10 студзеня 1810 — 19 жніўня 1883) — амерыканскі юрыст, палітычны і дзяржаўны дзеяч, Дакладчык рашэнняў Вярхоўнага Суда ЗША (1861—1862), Дзяржаўны сакратар (1860—1861) і Генеральны пракурор ЗША (1857—1860) ў кабінеце Джэймса Б’юкенена, Вярхоўны суддзя Вярхоўнага суда Пенсільваніі (1851—1857).
Remove ads
Біяграфія
Джэрэмая Салівен Блэк нарадзіўся 10 студзеня 1810 года ў графстве Ёрк , штат Пенсільванія, каля рэчкі Стоні-Крык . Ён наведваў дзяржаўныя школы і вывучаў права ў офісе Чонсі Форварда, вядомага юрыста ў заходняй Пенсільваніі. Блэк быў прыняты у адвакатуру ў 1830 годзе.

У 1831 годзе Джэрэмая Блэк быў прызначаны намеснікам генеральнага пракурора графства Сомерсет .
Джэрэмая Блэк быў перакананы дэмакрат і прыхільнік Эндру Джэксана. Ён пасябраваў з дэмакратам Джэймсам Б’юкененам на пачатку сваёй кар’еры, што прывяло да ягонага канчатковага прызначэння дзяржаўным сакратаром.
У 1842 годзе Блэк прыняў прызначэнне прэзідэнта-суддзі 16-й судовай акругі. Блэк заставаўся там да 1851 года, калі быў абраны ў Вярхоўны суд штата Пенсільванія. Першыя тры гады Блэк працаваў вярхоўным суддзёй і быў пераабраны ў 1854 г. У канцы свайго другога тэрміну новаабраны прэзідэнт Б’юкенен прызначыў Блэка генеральным пракурорам. Калі дзяржсакратар Льюіс Кас падаў у адстаўку, Блэка прызначылі Дзяржсакратаром ЗША.
28 лютага 1861 года Блэк даручыў дыпламатычным прадстаўнікам ЗША за мяжой перасцерагчы свае ўрады ад прызнання Канфедэрацыі.
Калі ў сакавіку 1861 адбылося ўрачыстае ўступленне на пасаду прэзідэнта Лінкальна, Блэк пакінуў пасаду дзяржсакратара ЗША. У 1861 годзе ён быў прызначаны дакладчыкам Вярхоўнага суда ЗША — паважанай, хаця і ніжэйшай пасады, чым ён займаў раней. Пасля доўгай і выдатнай кар’еры на дзяржаўнай службе Блэк вярнуўся да сваёй прыватнай юрыдычнай практыкі ў родным штаце Пенсільванія.
Джэрэмая Салівен Блэк памёр 19 жніўня 1883 года і быў пахаваны на могілках Праспект-Хіл у Ёрку, штат Пенсільванія[4].
Remove ads
Зноскі
Памылка Lua у Модуль:External_links на радку 45: assign to undeclared variable 'link'.
- Jeremiah Sullivan Black // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Jeremiah S. Black // GeneaStar
- Find a Grave — 1996.
- Jeremiah Sullivan Black . findagrave.com. Find A Grave. Праверана August 27, 2018.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads