Джордж Гершвін

From Wikipedia, the free encyclopedia

Джордж Гершвін
Remove ads

Старонка Шаблон:Колер/Кампазітар.css не мае зместу.

Хуткія факты Джордж Гершвін, Асноўная інфармацыя ...

Джордж Гершвін (англ.: George Gershwin, сапраўднае імя Jacob GershowitzЯкаў, або Джэйкаб Гершавіц; 26 верасня 1898, Нью-Ёрк, ЗША11 ліпеня 1937) — амерыканскі кампазітар, піяніст.

Remove ads

Біяграфія

Паходзіў з сям'і Гершовічаў, якая эмігрыравала з Расіі. Сістэматычнай музычнай адукацыі не атрымаў. Вучыўся ў Р. Гольдмарка (гармонія) і інш. Стварыў уласны музычны стыль, у якім арганічна спалучаюцца рысы імправізацыйнага джаза, элементы афраамерыканскага фальклору, амерыканскай эстраднай і розных форм еўрапейскай музыкі, у тым ліку фартэпіяннага стылю Ф. Ліста, М. Рахманінава («Рапсодыя ў блюзавых тонах», 1924), французскага імпрэсіянізму, верызму, баладнай оперы.

Творчасць Джорджа Гершвіна ахоплівае розныя музычныя жанры. Яе вяршыня — папулярная ва ўсім свеце опера «Поргі і Бес» (1935), першая нацыянальная опера, адзначаная глыбокім пранікненнем у негрыцянскі духоўны свет і музычны фальклор. Для яе характэрны шырокае выкарыстанне дыялогу, спалучэнне трагічнага і жанрава-камедыйнага пачатку. У мелодыцы оперы выяўляюцца ладава-гарманічныя і рытмічныя своеасаблівасці спірычуэлс, лірычных блюзаў, рэгтаймаў. Сярод іншых твораў: аперэты і мюзіклы «Ла, ла, Люсіль» (1919), «Лэдзі, будзьце добрыя» (1924), «О кей!» (1925), «Разалі» і «Смешны твар» (1927), «Хай грыміць аркестр» (1923), «Вар'ятка» (1930, паст. 1954), «Пра цябе я спяваю» (1932), «Хай яны ядуць кекс» (1933, усе пастаўленыя ў Нью-Ёрку); для аркестра — сімфанічная сюіта «Амерыканец у Парыжы» (1928), «Кубінская уверцюра» (1932); для фартэпіяна з аркестрам — «2-я рапсодыя» (1931), канцэрт (1925); 3 прэлюдыі для фартэпіяна (1926), песні, музыка да кінафільмаў.

Remove ads

Зноскі

1. George Gershwin // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.

2. George Gershwin // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.

3. Deutsche Nationalbibliothek Record #118639226 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.

4. Гершвин Джордж // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.

5. Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.

6. Pas L. v. Genealogics — 2003.

7. Pollack H. George Gershwin: His Life and WorkUC Press, 2007. — P. 26.

Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads