Джавані Паала Маджыні

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Джавані Паала Маджыні (італ.: Giovanni Paolo Maggini; 25 жніўня 1580, Бацічына — 1632, Брэшыя[2]) — італьянскі скрыпічны майстар.

Хуткія факты Джавані Паала Маджыні, Род дзейнасці ...
Remove ads

Біяграфія

Ахрышчаны 25 жніўня 1580 года ў Бацічына-Сера[3]. У 1598—1604 гадах вучыўся ў Гаспара да Сала, і раннія інструменты Маджыні, як лічыцца, амаль неадрозныя ад прац яго настаўніка. У далейшым значна развіў сваё майстэрства, арыентуючыся на дасягненні майстроў з Крэмоны[4].

Памёр каля 1630 ці 1632 года[3], меркавана падчас эпідэміі чумы. Яго сын П’етра Санта Маджыні таксама вырабляў цудоўныя скрыпкі, альты і басы.

Remove ads

Інструменты

Інструменты працы Маджыні — шырокія, буйныя, з кароткімі тупымі вугламі. Дэкі выпуклыя, са скляпеннем, якія ўздымаюцца ад самых краёў, бакі нізкія. Эфы доўгія, прамыя, «гатычныя» па абрысах (часта размешчаны паралельна); верхняя і ніжняя адтуліны аднолькавага памеру. Галоўка вельмі пластычная, але трохі малая ў параўнанні з корпусам. На інструментах Маджыні або падвойны «вус», або віньеткі на ніжняй дэцы. Часам яны інкруставаны (перламутр, слановая косць, чорнае дрэва). Лак накладзены тонкім слоем на цёмны залаціста-карычневы грунт[3].

Інструменты Маджыні адрозніваюцца моцным, суровым, нізкім гучаннем (у скрыпак — альтовае адценне)[3].

У этыкетках Маджыні не пазначаў дату. Нароўні з Гаспара да Сала Маджыні — найбуйнейшы прадстаўнік брэшыянскай інструментальнай школы[3][5].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads