Альт (струнны інструмент)
струнна-смычковы музычны інструмент From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Альт (англ.: viola, італ.: viola, фр.: alto, ням.: Bratsche) або альт скрыпічны — струнны смычковы музычны інструмент такой жа, што і скрыпка, канструкцыі, але большых памераў, таму гучыць у ніжэйшым рэгістры. Струны альта настроены на квінту ніжэй скрыпічных — c, g, d1,a1 (да, соль малой актавы, рэ, ля першай актавы). Найбольш ужывальны дыяпазон — ад c (до малой актавы) да e (мі трэцяй актавы), у сольных творах магчыма ўжыванне больш высокіх гукаў. Ноты пішуцца ў альтовых і скрыпічных ключах.

Прыёмы ігры на альце і рыскі — тыя жа, што і на скрыпцы, але гук меней яркі, матавы, злёгку гугнявы. Такі тэмбр альта — следства таго, што памеры яго корпуса («рэзанатарнай скрыні») не адпавядаюць яго строю. Калі сканструяваць альт большага памеру, то яго немагчыма будзе трымаць на плячы, як скрыпку, або паміж нагамі, як віяланчэль.
У якасці сольнага інструмента альт сустракаецца адносна рэдка. Асноўная сфера ўжывання альтоў — сімфанічныя і струнныя аркестры, дзе яны выконваюць, як правіла, сярэднія галасы. Альт — абавязковы ўдзельнік струннага квартэта, часта выкарыстоўваецца ў іншых камерных складах.
Remove ads
Знакамітыя альтысты
- Рудольф Баршай
- Юрый Башмет
- Вадзім Барысаўскі
- Юрый Гандэльсман
- Хведар Дружынін
- Уільям Прымроз
- Максім Рысанаў
- Кім Кашкаш’ян
- Лоўрэнс Паўэр
- Лаянэл Тэртыс
- Паўль Хіндэміт
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Альт (струнны інструмент)
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads