Дзень без аўтамабіля
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дзень без аўтамабіля (англ.: Car Free Day), таксама Сусветны дзень без аўтамабіля (англ.: World Car Free Day) — міжнародная экалагічная кампанія, якая праводзіцца штогод 22 верасня.

Апісанне

Падчас кампаніі цэнтры многіх гарадоў замыкаюцца для аўтамабільнага руху. Ідэя гэтага дня паўстала ў 1998 годзе ў Францыі. Мэтай кампаніі з'яўляецца кшталтаванне праэкалагічнай мадэлі паводзінаў, распаўсюджанне інфармацыі аб негатыўных наступствах ужывання аўтамабіля, перакананне еўрапейцаў да альтэрнатыўных сродкаў транспарту, прамоцыя публічнага транспарту і дэманстрацыя, што жыццё ў месце без аўтамабіля ёсць не толькі магчымае, але таксама значна прыемнейшае. Кампанія датычыць таксама змяньшэння шуму і забруджвання паветра, з-за чаго ўплывае на паляпшэнне якасці жыцця ў месце.
Remove ads
У Еўропе і свеце
У Польшчы Дзень без аўтамабіля праводзіцца ад 2002 года, пад патранатам Міністэрства навакольнага асяроддзя. У 2008 да кампаніі далучыліся 84 польскія гарады. У гэты дзень не трэба набываць білет у любым відзе публічнага транспарту, чаму папярэднічае інфармацыйная прапаганда пакінуць у гэты дзень аўтамабіль і скарыстацца грамадскім транспартам.
У Беларусі
У Беларусі першы раз Дзень без аўтамабіля правялі ў 2008 г. па ініцыятыве Мінпрыроды[1]. У 2025 г. з 16 па 22 верасня прайшоў тыдзень мабільнасці[2], які завершыўся днём без аўтамабіля. У 2025 г. акцыю «Дзень без аўтамабіля» праводзілі ва ўсіх абласных цэнтрах і 33 райцэнтрах РБ; па яе ўмовах дазваляўся бясплатны праезд у грамадскім транспарце тым, хто прад'віць пасведчанне кіроўцы і тэхнічны пашпарт аўтамабіля[3].
Крыніцы
Гл. таксама
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
