Дзень мёртвых

From Wikipedia, the free encyclopedia

Дзень мёртвых
Remove ads

Дзень мёртвых (ісп.: Día de Muertos) — свята, прысвечанае памяці памерлых, якое праходзіць штогод 1 і 2 лістапада ў Мексіцы, Гватэмале, Гандурасе, Сальвадоры. Па павер'і ў гэтыя дні душы памерлых сваякоў наведваюць родны дом. Традыцыя ўзыходзіць да індзейцаў мая і ацтэкаў, якія прыносілі дары багіні Міктлансіўатль[1] і будавалі сцены з выявай чарапоў — тсампантлі[2].

Thumb

У 2003 годзе свята было ўключана ЮНЕСКА у спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва[3].

Thumb
Катрына

У гэтыя дні ладзіцца карнавал, гатуюцца саладосці ў выглядзе чарапоў, робяцца спецыяльныя фігуркі апранутых жаночых шкілетаў — Катрына, гэта значыць модніца, франціха (ісп.: La Calavera de la Catrina).

Thumb
Хлеб мёртвых — традыцыйная выпечка да Дня мёртвых

У 2004 годзе студэнты Нацыянальнага аўтаномнага ўніверсітэта Мексікі пабудавалі з 5667 цукровых, шакаладных і карамельных чарапоў сцяну, што на 2667 чарапоў перавышае ранейшую сцяну. Сцяна занесена ў Кнігу рэкордаў Гінеса[2]

Remove ads

Гл. таксама

  • Крыштальны чэрап

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads