Дзмітрый Іванавіч Захарчук
беларускі дзяржаўны дзеяч From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дзмітрый Іванавіч Захарчук (нар. 13 ліпеня 1987, Навагрудак) — беларускі аграном і дэпутат.
Біяграфія
Нарадзіўся 13 ліпеня 1987 года ў горадзе Навагрудак Гродзенскай вобласці[1].
Скончыў Гродзенскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Аграномія», Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве прамысловасці»[1].
Працаваў аграномам сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва «Астроўна» Смаргонскага раёна; намеснікам старшыні па раслінаводстве сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва імя Гашкевіча Астравецкага раёна; вядучым аграномам па насенняводстве, галоўным аграномам агранамічнай службы філіяла «Аграфірма «Стары Дворац» РУП «Гроднаэнерга» Бераставіцкага раёна; дырэктарам філіяла «Агракомплекс «Шылавічы» агракамбіната «Скідзельскі» Ваўкавыскага раёна; першым намеснікам старшыні — начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Ваўкавыскага райвыканкама[1]. З 30 красавіка 2021 — старшыня Воранаўскага раённага выканаўнага камітэта[2].
Дэлегат VII Усебеларускага народнага сходу[1].
Выбраны ў 2024 годзе членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі 8-га склікання ад Гродзенскай вобласці (вылучаны ад Воранаўскага, Іўеўскага, Ашмянскага раёнаў)[1]. Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні[1].
Член Воранаўскай раённай арганізацыі РГА «Белая Русь»[1].
Remove ads
Узнагароды
Узнагароджаны ганаровымі граматамі камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Гродзенскага аблвыканкама, Ваўкавыскага райвыканкама[1].
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads