Дзмітрый Аляксандравіч Жук

беларускі журналіст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Дзмітрый Аляксандравіч Жук (нар. 7 ліпеня 1970, Леткаўшчына, Мінская вобласць, Беларусь) — беларускі журналіст, з 2018 года галоўны рэдактар газеты «Советская Белоруссия», прапагандыст рэжыму Лукашэнкі.

Хуткія факты Дзмітрый Аляксандравіч Жук, Асабістыя звесткі ...

Сын беларускага пісьменніка Алеся Жука[1].

Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 7 ліпеня 1970 года ў вёсцы Леткаўшчына Слуцкага раёна Мінскай вобласці[2].

У 1992 годзе скончыў філалагічны факультэт БДУ па спецыяльнасці — выкладчык беларускай і рускай моў і літаратуры. У 1992—1993 гадах працаваў выкладчыкам беларускай мовы і літаратуры ў гімназіі № 199 г. Мінска[2].

З 1993 па 1997 гады працаваў у выдавецка-інфармацыйным цэнтры Нацыянальнага банка Беларусі. У 1997—1999 гадах працаваў у прадстаўніцтве расійскага інфармацыйнага агенцтва «Интерфакс» у Беларусі. У лістападзе 1999 года прызначаны кіраўніком прэс-службы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі. З 2003 па 2018 гады займаў пасаду дырэктара РУП «Беларускае тэлеграфнае агенцтва».

У лютым 2018 года прызначаны галоўным рэдактарам газеты «Советская Белоруссия»[3] і стаў дырэктарам выдавецкага дома «Беларусь сегодня». Таксама Жук сакратар Беларускага саюза журналістаў, у снежні 2021 года ўключаны ў «Рэспубліканскі міжведамасны каардынацыйны савет па патрыятычным выхаванні насельніцтва Рэспублікі Беларусь»[4].

У час кіраўніцтва Жука газета канчаткова ператварылася ў рупар агрэсіўнай праўладнай прапаганды, дзе з 2020 года значнае месца займаюць расійскія наратывы[5][6]. Назіральнікі не раз выказвалі сумневы ў дастатковай кваліфікацыі Жука[7].

Дэлегат VI і VII Усебеларускіх народных сходаў[8].

Выбраны ў 2024 годзе членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі 8-га склікання ад г. Мінска[2][9]. Намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы[2].  

Член РГА «Белая Русь»[2].  

Remove ads

Міжнародныя санкцыі

У 2011 годзе разам з іншымі ўплывовымі супрацоўнікамі і кіраўнікамі дзяржаўных СМІ Беларусі быў ўключаны ў Чорны спіс Еўрасаюза ў сувязі з хваляй рэпрэсій пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 года. Дзмітрыю Жуку быў забаронены ўезд на тэрыторыю краін ЕС, а актывы падлягалі замарожванню[10]. Паводле Еўрапейскага савета Дзмітрый Жук: «нясе адказнасць за перадачу медыямі дзяржаўнай прапаганды, якая падтрымлівала і апраўдвала рэпрэсіі супраць дэмакратычнай апазіцыі і грамадзянскай супольнасці 19 снежня 2010 г., выкарыстоўваючы сфальсіфіцыраваную інфармацыю»[11]. У 2016 годзе забарона была знята[12].

20 лістапада 2020 года ўнесены ў санкцыйныя спісы Літвы, Латвіі і Эстоніі[13].

5 жніўня 2024 года ўнесены ў спіс беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю ЕС[14].

Remove ads

Узнагароды

Мае Падзяку Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Узнагароджаны ордэнам Пашаны, медалём «За працоўныя заслугі», ганаровымі граматамі Нацыянальнага сходу, Савета Міністраў (2018[15]), Адміністрацыі Прэзідэнта, граматай Выканаўчага камітэта СНД, памятным знакам «МПА СНД. 25 год», нагрудным знакам «Выдатнік друку Беларусі»[16].

Лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Беларусі дзеячам культуры і мастацтва[16].

Зноскі

  1. ashustin. В. Рубінчык. Народнае адзінства? (англ.) (2 верасня 2021). Праверана 15 красавіка 2024.
  2. ashustin. Или крестик, или трусы… (англ.) (25 жніўня 2022). Праверана 15 красавіка 2024.
  3. ashustin. «Краіна-браначка» (англ.) (31 снежня 2021). Праверана 15 красавіка 2024.
  4. Наши в Совете Республики! — Белорусский союз журналистов (руск.). bsj.by. Праверана 15 красавіка 2024.
  5. Литва, Латвия и Эстония расширили санкционные списки беларусских чиновников (руск.). reform.by (20 лістапада 2020). Праверана 5 верасня 2021.
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads