Адміністрацыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
дзяржаўная ўстанова Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Адміністрацыя прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — орган дзяржаўнага кіравання Беларусі, які забяспечвае дзейнасць Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у вобласці кадравай палітыкі, ідэалогіі і права, ажыццяўляе падрыхтоўку, выконванне і кантроль за выкананнем загадаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь[1]. Падпарадкоўваецца непасрэдна Прэзідэнту Беларусі.
Remove ads
Задачы
- забеспячэнне рэалізацыі Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь паўнамоцтваў:
- у галіне дзяржаўнай кадравай палітыкі;
- у галіне ідэалогіі беларускай дзяржавы;
- у галіне права;
- у галіне сацыяльна-эканамічнай палітыкі;
- у галіне знешняй палітыкі;
- у галіне дзейнасці дзяржаўных органаў і іншых арганізацый па дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарату, а таксама па рабоце са зваротамі грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, і юрыдычных асоб;
- іншых паўнамоцтваў, вызначаных Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь і заканадаўчымі актамі;
- забеспячэнне падрыхтоўкі і ўнясення на разгляд Кіраўніка дзяржавы праектаў рашэнняў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, выканання і кантролю за выкананнем рашэнняў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, за выключэннем выпадкаў, вызначаных Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь;
- забеспячэнне ўзаемадзеяння Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь з органамі заканадаўчай, выканаўчай і судовай улады, мясцовага самакіравання, а таксама са сродкамі масавай інфармацыі;
- арганізацыйнае, інфармацыйна-аналітычнае і прававое забеспячэнне дзейнасці Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь;
- іншыя задачы, вызначаныя законамі або рашэннямі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь[2].
Remove ads
Структура
- Кіраўнік Адміністрацыі — Дзмітрый Мікалаевіч Крутой.
- Першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі — Уладзімір Барысавіч Пярцоў.
- Намеснік кіраўніка Адміністрацыі — Вольга Іванаўна Чупрыс.
- Намеснік кіраўніка Адміністрацыі — Дзмітрый Феафанавіч Матусевіч.
- Памочнікі прэзідэнта
- Галоўнае ўпраўленне кадравай палітыкі — Аляксей Уладзіміравіч Гуйда, начальнік.
- Галоўнае ідэалагічнае ўпраўленне — Аляксандр Мікалаевіч Ліпніцкі, начальнік.
- Галоўнае дзяржаўна-прававое ўпраўленне — Дзмітрый Алегавіч Касцюкевіч, начальнік.
- Галоўнае арганізацыйнае ўпраўленне
- Галоўнае ўпраўленне па ўзаемаадносінах з органамі заканадаўчай і судовай улады, пытаннях грамадзянства і памілавання — Жанна Віктараўна Цішчанка, начальнік.
- Галоўнае эканамічнае ўпраўленне — Дзмітрый Іванавіч Барабанаў, начальнік.
- Галоўнае ўпраўленне развіцця сацыяльнай сферы — Наталля Уладзіміраўна Красачка, начальнік.
- Галоўнае ўпраўленне па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
- Упраўленне знешняй палітыкі
- Упраўленне рэгіянальнай палітыкі — Аляксандр Аляксандравіч Шундрык, начальнік.
- Канцылярыя прэзідэнта
- Прэс-служба прэзідэнта — Наталля Мікалаеўна Эйсмант, прэс-сакратар.
- Прыёмная прэзідэнта
- Сакратарыят кіраўніка Адміністрацыі
- Аддзел па рабоце з грамадскімі аб’яднаннямі
- Аддзел падрыхтоўкі выступленняў
- Сектар стратэгіі развіцця сельскай гаспадаркі
- Інфармацыйна-аналітычны цэнтр
Remove ads
Кіраўнікі адміністрацыі
- Леанід Сініцын (1994—1995)
- Міхаіл Мясніковіч (1995—2001)
- Урал Латыпаў (2001—2004)
- Віктар Шэйман (2004—2006)
- Генадзь Нявыглас (2006—2008)
- Уладзімір Макей (2008—2012)
- Андрэй Кабякоў (2012—2014)
- Аляксандр Косінец (2014—2016)
- Наталля Качанава (2016—2019)
- Ігар Сергеенка (2019—2024)
- Дзмітрый Крутой (з 2024)
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
