Дзмітрый Васільевіч Дзятко
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дзмітрый Васільевіч Дзятко (нар. 18 студзеня 1981, Мінск, БССР, СССР) − беларускі мовазнавец і педагог. Доктар філалагічных навук (2023), прафесар (2023).
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка (БДПУ) у 2003 годзе. Спецыяліст у галіне беларускай мовы і літаратуры, сусветнай і айчыннай культуры. Вучыўся ў П. А. Міхайлава, Э. Д. Блінавай, Н. В. Гаўрош, А. А. Каўруса, М. С. Яўневіча, Т. М. Трыпуцінай, А. У. Рагулі, Л. М. Лыча, І. Р. Угліка, У. А. Васілевіча. Выпускнік аспірантуры БДПУ (у форме саіскальніцтва, 2007) і дактарантуры БДПУ (2021).
Тэма кандыдацкай дысертацыі: «Фарміраванне і склад беларускай матэматычнай тэрміналогіі» (абаронена ў 2007 годзе ў Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі; апаніравалі А. М. Булыка і Г. Ф. Вештарт). Тэма доктарскай дысертацыі: «Беларуская лінгвістычная тэрмінаграфія: генезіс, структура, тыпалогія» (абаронена ў 2022 г. у Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі; апаніравалі А. А. Барковіч, І. А. Гапоненка, Я. Я. Іваноў).
Заснавальнік тэорыі беларускай лінгвістычнай тэрмінаграфіі. Член Рэспубліканскай тэрміналагічнай камісіі пры НАН Беларусі[2].
Remove ads
Педагагічная праца
З 2003 года працуе ў Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя Максіма Танка. З 2009 г. да 2018 г. — загадчык кафедры беларускага мовазнаўства. З 2018 г. — загадчык кафедры мовазнаўства і лінгвадыдактыкі. Выкладае дысцыпліны «Агульнае мовазнаўства», «Уводзіны ў мовазнаўства», «Беларускае мовазнаўства», «Гісторыя лінгвістыкі», «Стараславянская мова», «Гісторыя беларускай мовы», «Метадалогія лінгвістычных вучэнняў», «Асновы лінгвістычных даследаванняў» і іншыя. У 2009 годзе прысвоена вучонае званне дацэнта, у 2023 — прафесара.
Стажыраваўся ў Беларускім дзяржаўным універсітэце (Беларусь), Інстытуце лінгвістычных даследаванняў РАН (Расія), Універсітэце імя Канстанціна Філосафа (Славакія), Віцебскім дзяржаўным універсітэце імя П. М. Машэрава (Віцебск) і іншых.
Remove ads
Навуковае прадстаўніцтва
- навуковы кансультант часопіса «Роднае слова»;
- член рэдкалегіі часопіса «Весці БДПУ. Серыя 1»[3];
- член рэдкалегіі часопіса «Slavica Nitriensia»[4] (Славакія);
- член рэдкалегіі часопіса «Сибскрипт»[5] (РФ);
- навуковы рэцэнзент часопіса «ECNU Review of Education»[6] (КНР);
- член навуковага савета энцыклапедыі «Культура Беларусі»;
Навуковыя інтарэсы
Спецыяліст у галіне беларускай лексікаграфіі і тэрмінаграфіі, тэрміназнаўства, гісторыі мовазнаўства, сучаснай беларускай літаратурнай мовы. Распрацаваў новы інтэрдысцыплінарны напрамак — тэорыю сістэмнай арганізацыі і параметрызацыі беларускай лінгвістычнай тэрмінасферы, прапанаваў і абгрунтаваў канцэпцыю вывучэння і апісання беларускага металінгвістычнага кантынуума.
Аўтар больш за 350 навуковых публікацый[7].
Remove ads
Асноўныя публікацыі
- «Беларуская матэматычная тэрміналогія: станаўленне, структура, функцыянаванне: манаграфія» (Мн., 2009, 192 с.);
- «Беларускае мовазнаўства: дысертацыі па беларускай мове, абароненыя ў Рэспубліцы Беларусь (1990—2011 гг.): навуковы даведнік Архівавана 19 чэрвеня 2023.» (сааўт. С. У. Шахоўская; Мн., 2011, 400 с.);
- «Мовазнаўцы: нарысы па гісторыі беларускай лінгвістыкі» (сааўт. П. А. Міхайлаў; Мн., 2017, 496 с.);
- «Беларуская лінгвістычная тэрмінаграфія: манаграфія» (Мн., 2022, 340 с.);
- «Беларуская лінгвістычная тэрмінаграфія: генезіс, структура, тыпалогія: манаграфія» (2-е выд., дап.: Рыга, 2022, 739 с.; 3-е выд., перапрац. і дап.: Рыга, 2022, 773 с.);
- «Беларуская лінгвістычная тэрмінаграфія: слоўнік» (Мн., 2022, 206 с.);
- «Беларуская лінгвістычная тэрмінаграфія: манаграфія» (Рыга, 2023, 780 с.);
- «Сучасная беларуская літаратурная мова: падручнік» (нав. рэдактар; Мн., 2024, 588 с.).
- "Беларуская мова. Прафесійная лексіка: вучэбны дапаможнік (рэд.; Мн., 2025)
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads