Дзмітрый Іванавіч Вус

беларускі палітык From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Дзмітрый Іванавіч Вус (нар. 10 чэрвеня 1971, Мінск) — беларускі палітычны дзеяч, кандыдат на пасаду прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на выбарах 2010 года, палітвязень Беларусі, вязень сумлення.

Хуткія факты Дзмітрый Іванавіч Вус, Імя пры нараджэнні ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1971 годзе ў Мінску. Скончыў юрыдычны факультэт Гродзенскага ўнівэрсітэта. Беспартыйны.

Працаваў рабочым на заводзе «Інтэграл» у Мінску, пазней — у сферы будаўніцтва. З 1992 года — дырэктар выдавецтва «Трывіум».

У 1999—2003 гадах з’яўляўся дэпутатам Мінскага гарадскога савета. Балатаваўся ў Мінскі гарадскі савет на выбарах у 2003 і 2007 гадоў, але не быў зарэгістраваны[1].

У 2010 годзе браў удзел ў выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў, але прайграў, набраўшы 38 % (паводле звестак выбарчай камісіі)[2].

Адзін з кандыдатаў у прэзідэнты на прэзідэнцкіх выбарах 19 снежня 2010 года (сваю кампанію вёў супольна з Мікалаем Статкевічам). Паводле звестак ЦВК РБ, на прэзідэнцкіх выбарах Д. Вус набраў 0,39 % галасоў[3].

Сям’я

Першая жонка — Святлана. У 2008 годзе[4] ўзначальвала ініцыятыўную групу па вылучэнні Д. Вуса ў дэпутаты ў Нацыянальны сход. Падчас сбору подпісаў патрапіла ў шпіталь і памерла. Дмітры застаўся ўдаўцом з сынам Іванам 1996 года нараджэння.

Ажаніўся другі раз — жонка Яўгенія. Маюць агульнага сына Міхаіла (нарадзіўся ў пачатку 2011 года) і дачку жонкі Яўгеніі ад папярэняга шлюбу[5].

Remove ads

Арышт

Затрыманы ў Мінску ў ноч з 19 на 20 снежня 2010 года пасля масавай акцыі пратэсту. Першыя суткі ўтрымліваўся ў СІЗА КДБ, удзень 20 снежня быў выпушчаны пад падпіску аб нявыездзе[1].

Доўгі час з’яўляўся падазраваным па справе аб масавых беспарадках.

Дзмітрый Вус заяўляў пра ціск на яго з боку органаў следства з мэтай атрымання абвінаваўчых паказанняў на яго сябра Міколу Статкевіча. У выпадку адмовы даць такія паказанні яму пагражалі турэмным тэрмінам. Ён адмовіўся[1].

18 сакавіка 2011 года Д. Вусу было прад’яўлена абвінавачванне ў арганізацыі масавых беспарадкаў па арт. 293 КК РБ. 26 мая 2011 года суддзя Ленінскага раённага суда горада Мінска Людміла Грачова вынесла пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 5 гадоў і 6 месяцаў у калоніі ўзмоцненага рэжыму[6]. Быў узяты пад варту ў зале суда. Адбываў пакаранне ў Магілёўскай калоніі № 19.

Праваабарончая арганізацыя «Міжнародная амністыя» прызнала яго вязнем сумлення[7].

На час зняволення Д. Вус меў другую групу інваліднасці (за тры гады да арышту ён перанёс клінічную смерць, у яго была парушаная маторыка рук). Адміністрацыя магілёўскай калоніі, дзе Дзмітрый Вус адбываў пакаранне, прымушала яго працаваць, у той час як большасць вязняў гэтай спецустановы гэтага не рабіла[8].

Вызвалены 1 кастрычніка 2011 года на падставе ўказа Лукашэнкі аб памілаванні[9].

Remove ads

Зноскі

  1. Зьміцер Ус(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 16 красавіка 2016. Праверана 17 мая 2017.
  2. [Адзін дзень палітвязьня 2009—2011. — Радыё Свабодная Еўропа/ Радыё Свабода : Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагодзьдзе, 2011, — 328 с. C.256. ISBN 978-0-929849-42-3]
  3. [Адзін дзень палітвязьня 2009—2011. — Радыё Свабодная Еўропа/ Радыё Свабода : Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагодзьдзе, 2011, — 328 с. C.258-259. ISBN 978-0-929849-42-3]
  4. [Адзін дзень палітвязьня 2009—2011. — Радыё Свабодная Еўропа/ Радыё Свабода : Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагодзьдзе, 2011, — 328 с. С. 259—261. ISBN 978-0-929849-42-3]
  5. [Верым! Можам! Пераможам!: Падзеі Менскай вясны — 2006: Кроніка, дакументы, сьведчаньні / укл. М.Савушкіна, А.Лапцёнак. — Менск, 2006. — 184 с. C.113.]
  6. [Адзін дзень палітвязьня 2009—2011. — Радыё Свабодная Еўропа/ Радыё Свабода : Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагодзьдзе, 2011, — 328 с. С. 257 ISBN 978-0-929849-42-3]

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads