Цэнтральная выбарчая камісія Беларусі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Цэнтральная выбарчая камісія Рэспублікі Беларусь (ЦВК, Цэнтрвыбаркам) — дзяржаўны орган, які арганізуе правядзенне выбараў і рэферэндумаў у Рэспубліцы Беларусь[4].
Remove ads
Агляд
Дзейнасць Цэнтральнай камісіі спачатку вызначалася Законам Беларускай ССР «Аб выбарах народных дэпутатаў Беларускай ССР» ад 27 кастрычніка 1989 года. У адпаведнасці з названым Законам Цэнтральная камісія ўтваралася ў складзе старшыні, двух намеснікаў, сакратара і 15 членаў камісіі.
Пасля змен у Канстытуцыі ў 2022 годзе назва Цэнтральная камісія Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў зменена на Цэнтральная выбарчая камісія Рэспублікі Беларусь (Цэнтрвыбаркам)[5].
У цяперашні час парадак утварэння Цэнтральнай камісіі вызначаны Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь. Прававы статус Цэнтральнай камісіі ўрэгуляваны ў Выбарчым кодэксе Рэспублікі Беларусь. Парадак працы камісіі вызначаецца яе Рэгламентам.
Цэнтральная камісія дзейнічае на пастаяннай аснове, тэрмін паўнамоцтваў Цэнтральнай камісіі — 5 гадоў. Цэнтральная камісія складаецца з 12 членаў, на прафесійнай аснове працуюць старшыня і сакратар камісіі. Склад Цэнтральнай камісіі фарміруюць Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь і Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь на парытэтнай аснове (па 6 членаў камісіі) з кандыдатур, рэкамендаваных прэзідыумамі абласных, Мінскага гарадскога саветаў дэпутатаў і адпаведнымі выканаўчымі камітэтамі.
Апарат Цэнтральнай камісіі, які ажыццяўляе прававое, арганізацыйна-метадычнае, дакументацыйнае, інфармацыйна-аналітычнае, матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне дзейнасці Цэнтральнай камісіі, складаецца з 8 супрацоўнікаў.
Цэнтральная камісія супрацоўнічае з усімі цэнтральнымі выбарчымі органамі краін СНД. У 1998 годзе Цэнтральная камісія была прынята ў Асацыяцыю арганізатараў выбараў краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Пачынаючы з 14 кастрычніка 2013 года, Цэнтральная камісія з’яўляецца адным з заснавальнікаў Сусветнай асацыяцыі выбарчых органаў (A-WEB). Старшыня цэнтральнай камісіі — Ігар Васільевіч Карпенка.
Remove ads
Склад камісіі
2016—2021
- Лідзія Міхайлаўна Ярмошына, старшыня
- Вадзім Дзмітрыевіч Іпатаў, намеснік старшыні
- Алена Мікалаеўна Дмухайла, сакратар
- Андрэй Анатольевіч Гуржы
- Вольга Леанідаўна Дарашэнка
- Сяргей Аляксеевіч Каліноўскі
- Святлана Пятроўна Кацуба
- Аляксандр Міхайлавіч Ласякін
- Ігар Анатольевіч Плышэўскі
- Марына Юр’еўна Рахманава
- Алег Леанідавіч Сліжэўскі
- Ірына Аляксандраўна Цэлікавец[6].
з 2021
- Ігар Васільевіч Карпенка, старшыня
- Вадзім Дзмітрыевіч Іпатаў, намеснік старшыні
- Алена Анатольеўна Балдоўская, сакратар
- Андрэй Анатольевіч Гуржы
- Вольга Леанідаўна Дарашэнка
- Дзяніс Уладзіміравіч Дук
- Сяргей Аляксеевіч Каліноўскі
- Алена Канстанцінаўна Кунцэвіч
- Аляксандр Міхайлавіч Ласякін
- Аляксандр Генадзьевіч Ткачоў
- Кацярына Аляксандраўна Федасенка
- Аляксандр Уладзіміравіч Южык
Remove ads
Міжнародныя санкцыі
10 красавіка 2006 года па выніках прэзідэнцкіх выбараў 2006 года старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына была ўнесена ў Чорны спіс Еўрасаюза і спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША па падазрэнні ў падтасоўцы вынікаў[7][8][9]. У 2007 годзе ў амерыканскі санкцыйны спіс быў дададзены і член ЦВК Алег Сліжэўскі[10][10].
У лютым 2011 года Ярмошына разам з іншымі членамі ЦВК была зноў унесеная ў Чорны спіс Еўрасаюза па выніках прэзыдэнцкіх выбараў 2010 года за парушэнні міжнародных выбарчых стандартаў[11][12]. Гэтыя еўрапейскія санкцыі былі знятыя 15 лютага 2016 года[13].
2 кастрычніка 2020 года Еўрапейскі саюз увёў санкцыі ў дачыненні да ўсіх 12 членаў камісіі за парушэнні на жнівеньскіх выбарах[14][15]. Восенню 2020 года Вялікабрытанія[16], Канада[17][18] і Швейцарыя[19] таксама ўвялі санкцыі супраць усіх членаў ЦВК. ЗША ўвялі санкцыі супраць намесніка старшыні ЦВК Вадзіма Іпатава і сакратаркі ЦВК Алены Дмухайла 2 кастрычніка 2020 года[20], а 21 чэрвеня 2021 года пашырылі іх на астатніх членаў камісіі[21]. Акрамя таго, 23 снежня 2020 года пад санкцыі ЗША трапіла сама Цэнтральная выбарчая камісія як установа, што падрывае дэмакратычныя працэсы або інстытуты ў Беларусі, за кіраўніцтва фальшывымі прэзідэнцкімі выбарамі 9 жніўня, якія ўключалі мноства парушэнняў, у тым ліку нядопуск кандыдатаў ад апазіцыі, адмову ў доступе назіральнікам і засведчанне недакладных вынікаў галасавання[22][23].
У сакавіку 2022 года Канада ўвяла санкцыі супраць новага кіраўніка ЦВК Ігара Карпенкі[24]. У чэрвені таго ж года Карпенка трапіў пад персанальныя санкцыі ЕС[25]; да гэтых санкцый далучылася і Швейцарыя[26].
У сакавіку 2023 года Карпенку і іншых супрацоўнікаў беларускага ЦВК, якія ўвайшлі ў склад камісіі пасля 2020 года, унеслі ў амерыканскі спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб[27].
У студзені 2025 года Ігар Карпенка трапіў пад санкцыі Вялікабрытаніі[28].
27 сакавіка 2025 года Цэнтральная выбарчая камісія Беларусі ўключана ў санкцыйны спіс ЕС[29].
Remove ads
Гл. таксама
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads