Дзмітрый Георгіевіч Джангіраў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дзмітрый Георгіевіч Джангіраў (22 верасня 1966, Кіеў, УССР, СССР) — украінскі журналіст, палітычны эксперт, палітолаг.
Remove ads
Адукацыя
1989 — Кіеўскі політэхнічны інстытут, факультэт хіміка-тэхналагічны
Журналісцкая дзейнасць
1989—1992 — інжынер, НДІ калоіднай хіміі і хіміі вады
1992 — адзін з заснавальнікаў грамадска-палітычнага аб'яднання «Новая Украіна», працаваў у сакратарыяце
1994—1995 — палітычны аглядальнік штотыднёвага аналітычнага зборніка «УНІАН-Палітыка»
1995—1998 — рэдактар аддзела «Дзяржава і эканоміка» штотыднёвіка «Бізнес»
1998—1999 — галоўны рэдактар штодзённай газеты «Вячэрнія весткі»
2000—2001 — галоўны рэдактар газеты «Слова Бацькаўшчына»
Працаваў аналітыкам на канале «1+1»
Быў дырэктарам ТРК «Кіеў»
Джангиров з'яўляецца пастаянным аўтарам шматлікай колькасці публікацый палітычнага характару на «LB.UA»[1] (галоўны редактор — Соня Кошкіна). Таксама яго артыкулы можна знайсці на сайце інтэрнэт-выдання «Обозреватель»[2]
Remove ads
Скандалы
У красавіку 2015 года ў прыватнай перапісцы з карыстальнікам сацсеткі Facebook выказаў фразу, якая прывяла да пэўнага рэзанансу: «Ну, якая яны „Нябесная сотня“, калі амаль усім складам цяпер у пекле серу смокчуць?! І , дарэчы, смактаць будуць — наперадзе ў іх вечнасць!» Калі гэтая прыватная перапіска была апублікаваная, Джангіраў патлумачыў, што апанент прыніжаў яго годнасць і фраза была адрасаваная толькі апаненту. Перад усім грамадствам, а таксама сваякамі Нябеснай сотні, Джангіраў папрасіў прабачэння[3].
Зноскі
- Публікації на сайті інтернет-видання «Лівий берег» Архівавана 24 чэрвеня 2012.
- Публікації на сайті інтернет-видання «Обозреватель» Архівавана 17 студзеня 2013.
- Политолог Джангиров уйдет, как и Бузина - за оскорбление «Небесной сотни» Архівавана 1 снежня 2015. (руск.)
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads