сацыяльная сетка From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Facebook (чытаецца як [ˈfeɪsˌbʊk] ці Фэйсбук) — найвялікшая сацыяльная сетка, заснаваная ў 2004 годзе Маркам Цукербергам і яго суседзямі па пакоі падчас навучання ў Гарвардскім універсітэце[8]. Дзякуючы свайму сайту Марк Цукерберг у 23 гады стаў самым маладым мільярдэрам у свеце[9].
Першапачаткова сайт быў названы thefacebook.com, але пазней быў зменены на сучасны варыянт facebook і дасяжны толькі для студэнтаў гэтага ўніверсітэта. Аднак затым доступ быў пашыраны для іншых універсітэтаў Бостана, а пасля і для студэнтаў усіх навучальных устаноў ЗША, якія маюць электронны адрас у дамене .edu. Пачынаючы з верасня 2006 года сайт быў адкрыты для ўсіх карыстальнікаў ва ўзросце ад 13 год. Аўдыторыя Facebook перавышае 700 мільёнаў карыстальнікаў[10].
Даход Facebook за 2009 год паводле ўласнай ацэнцы кампаніі склаў 700 млн долараў ЗША[11].
Станам на ліпень 2011 года ў Facebook было зарэгістравана 299 тыс. карыстальнікаў з Беларусі (103 месца ў спісе краін). Сярэдняя пранікненне склала 3,11 % ад насельніцтва Беларусі, а сярод беларускіх карыстальнікаў інтэрнэту — 6,75 %[12].
Remove ads
Функцыі
Facebook дазваляе ствараць профіль з фотаздымкамі, запрашаць сяброў, дасылаць паведамленні, змяняць свой статус. Facebook таксама дае магчымасць ствараць суполкі па інтарэсах.
У 2007 годзе Facebook абвясціў ініцыятыву, якая дазваляе пабочным праграмістам ствараць праграмы для пэўных паслуг і зарабляць на гэтым[13]. Дадзеная акцыя дазваляе інтэграваць шматлікія функцыі (гульні, прылады абмену музыкай ды відэа), што ў сваю чаргу, стымулявала актыўнасць карыстальнікаў.
Facebook прапаноўвае мноства функцый, з дапамогай якіх карыстальнікі могуць камунікаваць і ўзаемадзейнічаць адзін з адным. Трымальнікі ўліковых запісаў могуць кантраляваць узровень доступу да прыватнай інфармацыі, якая апублікаваная ў профілі, а таксама вызначаць, хто мае доступ да той ці іншай часткі.
Remove ads
Зноскі
- Happy Birthday, Facebook - TIME Праверана 3 лютага 2022.
- https://www.facebook.com/atepe.italia Праверана 4 кастрычніка 2025.
- Alexa Internet — 1996. Праверана 2 кастрычніка 2019.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
