Дзмітрый Дзмітрыевіч Руцкі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дзмітрый Дзмітрыевіч Руцкі (3 студзеня 1942, в. Залессе, Баранавіцкі раён — 4 верасня 2017) — беларускі эканаміст і дзяржаўны дзеяч.
Remove ads
Біяграфія
Пасля заканчэння школы працаваў у саўгасе і вучыўся ў вучылішчы механізацыі. Скончыў эканамічны факультэт Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі (1960—1965). У 1976 годзе узначаліў саўгас «Парахонскі».
Працаваў эканамістам, начальнікам аддзела Брэсцкага аблвыканкама. У 1986 годзе прызначаны старшынёй Пінскага райвыканкама. З 1991 года па 1997 год працаваў першым намеснікам Міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь. Дэпутат Вярхоўнага Савету БССР (1990—1991).
Узнагароджаны ордэнамі «Знак Пашаны» і Кастрычніцкай Рэвалюцыі. У 2013 годзе за значны ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё Пінскага раёна прысвоена Званне «Ганаровы грамадзянін Пінскага раёна».
Remove ads
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads