Вольнаўскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Вольнаўскі сельсавет
Remove ads

Во́льнаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Цэнтр сельсавета — аграгарадок Вольна.

Хуткія факты Вольнаўскі сельсавет, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Гарадзішчанскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР, з 8 студзеня 1954 года ў складзе Брэсцкай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Стайкаўскага сельсавета[1]. 14 красавіка 1960 года да сельсавета далучана частка скасаванага Паланечкаўскага сельсавета (4 населеныя пункты: Паланечка, Рэпічы, Серамовічы і Шчарбовічы), у склад Мядзеневіцкага сельсавета перададзена вёска Стайкі[2]. У 1962 годзе ў склад сельсавета з Савіцкага сельсавета перададзены 7 населеных пунктаў (вёскі Верхняе Чэрніхава, Галынка, Ліхасельцы, Нагорнае, Ніжняе Чэрніхава, Цішкоўцы і Чэрніхава), наўзамен у склад Савіцкага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (вёскі Паланечка, Рэпічы, Серамовічы, Шчарбовічы і пасёлак Паланечка)[3]. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Баранавіцкага раёна[4]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета было 12 населеных пунктаў[5]. 26 чэрвеня 2013 года ў склад сельсавета былі перададзеныя ўсе населеныя пункты — Паланечка, Рэпічы, Шчарбовічы — скасаванага Паланечкаўскага сельсавета[6].

Remove ads

Склад

У склад сельсавета ўваходзіць 1 аграгарадок[7], 13 вёсак і 1 хутар[8]:

Больш інфармацыі Населены пункт, SOATO ...
Remove ads

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (15 населеных пунктаў) — 1890 чалавек[9], з іх 93,5 % — беларусы, 3,5 % — рускія, 1,2 % — палякі, 1,0 % — украінцы[10]; паводле перапісу 2019 года (18 населеных пунктаў) — 1767 чалавек[11].

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads