Дзмітрый Малахавіч Цырубін

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Дзмітрый Малахавіч Цырубін (2(15).5.1916, вёска Цітаўка, Клімавіцкі раён, Магілёўская вобласць — 6 сакавіка 1996) — Герой Савецкага Саюза (1945).

Хуткія факты Дзмітрый Малахавіч Цырубін, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

З сялян. Скончыў 8 класаў, Магілёўскую саўпартшколу (1935), Вышэйшыя афіцэрскія бранятанкавыя курсы (1942), працаваў рахункаводам-касірам у саўгасе. У Чырвонай Арміі з 1937 года. Удзельнік савецка-фінскай вайны, вызваленчага паходу ў Бесарабію ў 1940 годзе. У 1941 г. скончыў Ваенна-палітычнае вучылішча ў Адэсе.

У Айчынную вайну на фронце з 1941 года, гвардыі маёр — камандзір танкавага батальёна 15 гв.танкавай Рэчыцкай Чырванасцяжнай ордэна Суворава брыгады. Удзельнік Бабруйскай і Мінскай аперацый 1944 года, вызвалення Польшчы. Вызначыўся ў баі за плацдарм на р. Нараў у верасні 1944 года. Танкавы батальён пад камандаваннем Цырубіна Д. М. адзін з першых фарсіраваў раку, 5.9.1944 года на плацдарме адбіў контратаку і, прыследуючы праціўніка, знішчыў 4 танкі і да 120 аўтаматчыкаў. Цырубін асабіста знішчыў 2 процітанкавых гарматы.

З 1956 года палкоўнік Цырубін у запасе.

Remove ads

Зноскі

    Літаратура

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads