Дзмітрый Міхайлавіч Мікулёнак
міністр архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь (2018—2020) From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дзмітрый Міхайлавіч Мікулёнак (нар. 1973, Мінск) — беларускі дзяржаўны дзеяч, міністр архітэктуры і будаўніцтва Беларусі (2018—2020).
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся і вырас у Мінску[1]. Скончыў ў 1996 годзе будаўнічы факультэт БНТУ. У 1996—2004 гадах — інжынер, майстар па будаўніцтве, вытворца работ, начальнік вытворчага аддзела будаўнічага ўпраўлення № 256 Мінскага арэнднага прадпрыемства індустрыяльнага домабудавання «Мінскжылбуд» (у 2001 годзе ператворана ў ААТ «МАПІД»). З 2004 па 2006 год быў галоўным спецыялістам КУП «Упраўленне капітальнага будаўніцтва Мінгарвыканкама», затым намеснікам дырэктара па будаўніцтве будынка Нацыянальнай бібліятэкі КУП «Упраўленне капітальнага будаўніцтва Мінгарвыканкама».
У 2006 годзе скончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Беларусі. У 2006—2011 гадах — галоўны інжынер — першы намеснік дырэктара КУП «Упраўленне капітальнага будаўніцтва Мінгарвыканкама». З 2011 года з’яўляўся дырэктарам прадпрыемства.
18 жніўня 2018 прызначаны міністрам архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь[1]. Заставаўся на пасадзе да чэрвеня 2020 года, пасля стаў першым намеснікам старшыні Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта.
Remove ads
Узнагароды
- Медаль «За працоўныя заслугі» (2010) за ўзвядзенне комплекса «Мінск-Арэна»[2].
- Званне «Будаўнік года»[1].
- Званне «Мінчанін года» (2015)[1].
Зноскі
- МИНЧАНИН ГОДА. Директор КУП «УКС Мингорисполкома» Архівавана 15 лістапада 2017. (руск.)
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads