18 жніўня
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
18 жніўня — дзвесце трыццаты (дзвесце трыццаць першы ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі

- 1201: Заснаваны горад Рыга.
 - 1649: Заключана Збораўскае пагадненне паміж польскім каралём Янам Казімірам і казацкай старшынёй. Пагадненне было часовым капрамісам, антыфеадальная вайна не скончылася.
 - 1682: Пачатак валадарства Івана V і Пятра I, цароў рускіх пры рэгенцтве Соф'і Аляксееўны.
 - 1743: Абаскі мірны трактат завяршыў руска-шведскую вайну.
 - 1868: Пры назіранні сонечнага зацьмення ў Індыі французскі астраном П. Ж. Жансен заўважыў у спектры сонечнай кароны незвычайную лінію — у выніку адбылося адкрыццё гелію.
 - 1877: Амерыканскі астраном Асаф Хол адкрыў спадарожнік Марса Фобас.
 - 1924: У Мінску арыштаваны адзін з кіраўнікоў антысавецкага ўзброенага змагання Барыс Савінкаў.
 - 1966: На плошчы Цяньаньмэнь у Пекіне для сустрэчы з Маа Цзэдунам сабралася каля мільёна хунвейбінаў.
 - 1991: Недалёка ад Хацежына аўтобус ЛАЗ-699 упаў з маста на чыгуначнае палатно, 17 чалавек загінула. Гэта адна з найбуйнейшых аварый за ўвесь час існавання Беларусі.
 - 2020: Адбыўся ваенны пераварот у Малі.
 
Remove ads
Нарадзіліся

- 1685: Брук Тэйлар, англійскі матэматык
 - 1750: Антоніо Сальеры, італьянскі кампазітар
 - 1824: П'ер Мартэн, французскі металург
 - 1830: Франц Іосіф I, імператар аўстрыйскі і кароль венгерскі
 - 1848: Іпаліт Корвін-Мілеўскі, польскі грамадска-палітычны дзеяч, публіцыст, доктар права (пам. 11.2.1932)
 - 1891: Макар Краўцоў, дзеяч беларускага нацыянальна-вызваленчага руху, паэт, публіцыст, перакладчык
 - 1912: Давыд Генін (пам. 1971), савецкі мастак-пейзажыст родам з Віцебску
 - 1912: Эльза Марантэ, італьянская пісьменніца (пам. 25.11.1985)
 - 1933: Раман Паланскі, кінарэжысёр
 - 1933: Жуст Фантэн, французскі футбаліст
 - 1946: Алесь Марціновіч, беларускі пісьменнік, крытык, літаратуразнаўца
 - 1954: Алесь Ксёндзаў, беларускі-мастак
 - 1959: Анатоль Рэзнік, беларускі гісторык
 - 1962: Феліпэ Кальдэрон, прэзідэнт Мексікі
 - 1963: Хайна Ферх, нямецкі акцёр
 - 1966: Алена Брава, беларуская пісьменніца
 - 1969: Эдвард Нортан, амерыканскі акцёр
 - 1980: Эстэбан Камб’яса, аргенцінскі футбаліст
 
Remove ads
Памерлі

- 849: Валафрыд Страбон, паэт, багаслоў
 - 1227: Чынгісхан, вялікі каган мангольскі
 - 1503: Аляксандр VI, Папа Рымскі
 - 1559: Павел IV, Папа Рымскі
 - 1765: Франц I Латарынгскі
 - 1777: Іаган Хрысціян Эркслебен, нямецкі вучоны
 - 1823: Андрэ Жак Гарнерэн, першы ў свеце парашутыст
 - 1850: Анарэ дэ Бальзак, французскі пісьменнік
 - 1874: Уільям Фейрберн, шатландскі інжынер, прамысловец
 - 1905: Альберт Эдэльфельт, фінскі мастак
 - 1940: Уолтэр Персі Крайслер, амерыканскі прадпрымальнік
 - 1988: Тадэвуш Кулісевіч, польскі графік і ілюстратар
 - 2009: Кім Дэ Джун, прэзідэнт Паўднёвай Карэі, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру
 - 2019: Васіль Іванавіч Гапоненка, беларускі вучоны ў фізіялогіі
 - 2024: Ален Дэлон, французскі акцёр
 
Святкуюць
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads