Дзмітрый Наркісавіч Мамін-Сібірак
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дзмітрый Наркісавіч Мамін-Сібірак (руск.: Дми́трий Нарки́сович Ма́мин-Сибиря́к, сапраўднае прозвішча Мамін, 25.10(6.11).1852, Вісіма-Шайтанскі завод, цяпер Вісім, Свярдлоўская вобласць — 2(15).11.1912, Санкт-Пецярбург) — рускі пісьменнік.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў сям’і святара. Вучыўся ў Пермскай духоўнай семінарыі ў 1868—1872 гадах. У 1872 годзе паступіў на ветэрынарны факультэт Пецярбургскай медыка-хірургічнай акадэміі; не скончыўшы яе, перайшоў на юрыдычны факультэт Пецярбургскага ўніверсітэта. У 1877 годзе быў вымушаны з-за матэрыяльнай незабяспечанасці пакінуць універсітэт і з’ехаць на Урал, дзе знаходзіўся да 1891 года. Затым жыў у Пецярбургу і Царскім Сяле. Пачаў друкавацца ў 1875 годзе. Вядомасць пісьменніку прынёс цыкл раманаў пераважна з горназавадскога жыцця: «Прывалаўскія мільёны» (1883), «Горнае гняздо» (1884), «Дзікае шчасце» (1884, першапачатковая назва «Жылка»), «Тры канцы» (1890), «Золата» (1892), «Хлеб» (1895), а таксама цыклы нарысаў, апавяданняў і аповесцяў — «Уральскія апавяданні» (т. 1-2, 1888-89; т. 3 — 1899, т. 4 — 1901), «Сібірскія апавяданні» і інш.
Remove ads
Зноскі
- Историческая энциклопедия Сибири / под ред. В. А. Ламин — Новосибирск: 2009. — ISBN 5-8402-0230-4
- Груздев А. И. Мамин-Сибиряк Дмитрий Наркисович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1974. — Т. 15 : Ломбард — Мезитол. — С. 310–311. Праверана 28 верасня 2015.
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads