Дзмітрый Сяргеевіч Прышчэпа
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дзмітрый Прышчэпа (нар. 21 чэрвеня 2001) — беларускі футбаліст, абаронца расійскага клуба «Ротар» з Валгаграда.
Remove ads
Клубная кар’ера
Выхаванец футбольнага клуба «Мінск», у 2017 годзе пачаў выступаць за дубль. У пачатку 2018 года пачаў прыцягвацца таксама да асноўнай каманды. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 20 мая 2018 года ў матчы супраць магілёўскага «Дняпра» (0:0), выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы.
У сезоне 2019, дзякуючы траўмам асноўных абаронцаў сталічнага клуба, стаў часцей атрымоўваць месца ў галоўнай камандзе мінчан. У ліпені 2019 года стала вядома аб цікавасці да маладога абаронцы з боку санкт-пецярбургскага «Зеніта». У жніўні 2019 года перайшоў у «Зеніт» на правах арэнды з правам выкупу[3]. У пецярбургскай камандзе выступаў за моладзевы склад, прыцягваўся да гульняў Юнацкай лігі УЕФА. У студзені 2020 года стала вядома, што расійскі клуб не будзе падаўжаць арэнду, і абаронца вярнуўся ў «Мінск»[4]. У сезоне 2020 быў іграком стартавага складу «Мінска».
У студзені 2021 года, пакінуўшы «Мінск», адправіўся на прагляд у самарскія «Крылы Саветаў» і ў лютым падпісаў кантракт[5]. З’яўляўся на полі рэдка, звычайна заставаўся на лаўцы запасных, таксама выступаў за другую каманду самарскага клуба ў ПФЛ. Па выніках сезона 2020/21 «Крылы Саветаў» выйшлі ў Прэм’ер-лігу, пасля чаго абаронца страціў месца ў асноўнай камандзе, толькі эпізадычна трапляў на лаўку запасных.
У студзені 2022 года адправіўся на турэцкі збор з маскоўскім «Велесам», які ў лютым аформіў арэнду футбаліста[6]. У студзені 2023 года на правах арэнды перайшоў у валгаградскі «Ротар»[7]. У чэрвені 2023 года падпісаў з валгаградскім клубам паўнавартасны кантракт[8].
Remove ads
Міжнародная кар’ера
У кастрычніку 2017 года ў складзе юнацкай зборнай Беларусі (да 17 гадоў) прымаў удзел у адборачным раўндзе чэмпіянату Еўропы, дзе згуляў ва ўсіх трох матчах.
У кастрычніку 2019 года выступаў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы.
4 верасня 2020 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, калі выйшаў у стартавым складзе ў адборачным матчы чэмпіянату Еўропы супраць Нідэрландаў (0:7), аднак ужо на 7-й хвіліне быў выдалены.
Remove ads
Статыстыка выступленняў
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads