ФК Крылы Саветаў Самара

расійскі футбольны клуб From Wikipedia, the free encyclopedia

ФК Крылы Саветаў Самара
Remove ads

«Крылы Саветаў» (руск.: Крылья Советов) — расійскі футбольны клуб з горада Самара. Заснаваны ў 1942 годзе. Бронзавы прызёр чэмпіянату Расіі 2004 года. Да 2014 года быў адзіным немаскоўскім клубам, які ўдзельнічаў ва ўсіх розыгрышах найвышэйшай лігі, разам з ЦСКА, «Спартаком», «Дынама» і «Лакаматывам». З улікам чэмпіянатаў СССР клуб больш за 45 сезонаў правёў у элітных дывізіёнах расійскага футбола. Першая каманда, якая ў чэмпіянаце Расіі па футболе дасягнула мяжы ў 500 згуляных матчаў[2]. Таксама «Крылы Саветаў» першым з расійскіх футбольных клубаў дасягнуў адзнакі ў 600 згуляных матчаў у найвышэйшым дывізіёне расійскіх першынстваў 1 жніўня 2011 года матчам на хатнім стадыёне супраць пермскага «Амкара».

Хуткія факты Крылы Саветаў, Поўная назва ...
Remove ads

Гісторыя

1942—1990

У пачатку 1942 года старшыня цэнтральнага камітэта прафсаюза авіяцыйнай галіны Васерман напісаў ліст наркаму авіяпрамысловасці Шахурыну з просьбай арганізаваць перавод у Маскву 27 былых сталічных футбалістаў, якія апынуліся ў эвакуацыі ў Молатаве і Куйбышаве. 12 красавіка намеснік наркама Дзяменцьеў вырашыў, што было за лепшае стварыць моцную футбольную каманду ў Куйбышаве і Молатаве, не выклікаючы ў Маскву найлепшых.

Гэтак дзякуючы гэтаму лісту з працаўнікоў маскоўскіх «Завода імя Фрунзэ», «Авіяцыйнага завода № 1» імя Сталіна, варонежскага «завода № 18 імя Варашылава», а таксама авіяцыйных прадпрыемстваў, эвакуіраваных у Куйбышаў з Мінска і Данецка была заснавана каманда «Крылы Саветаў». Першы свой матч яна правяла ўжо 3 мая 1942 года. 30 ліпеня 1944 года адбыўся дэбют «Крылаў Саветаў» у Кубку СССР. У матчы 1/16 фінала «Крылы Саветаў» саступілі футбалістам маскоўскага «Лакаматыва» з лікам 1:5.

Першую гульню на першынство СССР (2-я група) «Крылы Саветаў» правялі на куйбышаўскім стадыёне «Лакаматыў» 3 чэрвеня 1945 года супраць каманды «Тарпеда» (Горкі) і завяршылі яе ўнічыю з лікам 1:1. Гол, які стаў для «Крылаў Саветаў» першым у чэмпіянатах СССР, забіў Пётр Бурмістраў. У другім матчы «Крылы Саветаў» дома атрымалі перамогу над ленінградскім «Спартаком» 3:0, а затым перамаглі з лікам 2:1 «Балтфлот». Потым былі выязныя перамогі ў Новасібірску, Чалябінску, Свярдлоўску і Молатаве. «Крылы Саветаў» выйшлі ў лідары групы, а за адзін тур да заканчэння чэмпіянату абыграўшы адэскі «Харчавік» 5:1, забяспечылі сабе выхад у першую групу.

21 красавіка 1946 года ў Алма-Аце «Крылы Саветаў» правялі свой першы матч у найвышэйшым дывізіёне СССР і саступілі ленінградскаму «Зеніту» з лікам 1:2.

1991—1998

Пасля спынення існавання СССР «Крылы Саветаў» засталіся ў найвышэйшай лізе. Самарскі клуб дэбютаваў у чэмпіянаце Расіі ў Маскве 29 сакавіка 1992 года ў матчы супраць сталічнага «Спартака» (0:5). Сваю першую перамогу ў чэмпіянаце Расіі «Крылы Саветаў» атрымалі 12 красавіка 1992 года ў хатнім матчы супраць пецярбургскага «Зеніта» з лікам 1:0, гол забіў Аляксандр Цыганкоў. 7 верасня 1992 года ў гасцявым матчы супраць стаўрапольскага «Дынама» «Крылы Саветаў» пацярпелі паражэнне з лікам 0:2, але за ўдзел дыскваліфікаванага футбаліста ў складзе «Дынама» гаспадарам была залічана тэхнічнае паражэнне — 0:3. Гэтак была «здабыта» першая перамога «Крылаў Саветаў» на чужым полі.

Remove ads

Склад

Станам на люты 2024 года.

Больш інфармацыі №, Паз. ...
Remove ads

Галоўныя трэнеры

  • Віктар Новікаў (1945—1946)
  • Аляксандр Абрамаў (1947—1952)
  • Пётр Бурмістраў (1953—1954)
  • Вячаслаў Салаўёў (1954—1957)
  • Аляксандр Абрамаў (1958—1960)
  • Віктар Карпаў (1961—1969)
  • Усевалад Блінкоў (1969—1971)
  • Генадзь Сарычаў (1972)
  • Віктар Кірш (1973—1977)
  • Аляксандр Гулеўскі (1978)
  • Віктар Кірш (1979)
  • Альфрэд Фёдараў (1980)
  • Барыс Стральцоў (1981)
  • Генадзь Сарычаў (1981—1985)
  • Валяр’ян Панфілаў (1985)
  • Віктар Лукашэнка (1986—1988)
  • Віктар Анціховіч (1989—1993)
  • Валерый Багданаў (1994)
  • Анатоль Кікін (1994)
  • Аляксандр Авяр’янаў (1994—1998)
  • Аляксандр Тарханаў (1999—2003)
  • Гаджы Гаджыеў (2003—2006)
  • Сяргей Аборын (2007)
  • Аляксандр Тарханаў (2007)
  • Леанід Слуцкі (2008—2009)
  • Юрый Газаеў (2009—2010)
  • Аляксандр Тарханаў (2010—2011)
  • Андрэй Кобелеў (2011—2012)
  • Гаджы Гаджыеў (2012—2013)
  • Аляксандр Цыганкоў (2013—2014)
  • Уладзімір Кухлеўскі (2014)
  • Франк Веркотэрэн (2014—2016)
  • Вадзім Скрыпчанка (2016—2017)
  • Андрэй Ціханаў (2017—2018)
  • Міядраг Божавіч (2018—2020)
  • Андрэй Талалаеў (2020)
  • Ігар Осінькін (з 2020 года)

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads