Дзмітрый Уладзіміравіч Кучук
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дзмітрый Уладзіміравіч Кучук (нар. 17 студзеня 1975) — беларускі ваенны. Генерал-маёр (з 16 чэрвеня 2025 года)[1]. Начальнік Мінскага сувораўскага ваеннага вучылішча (з 2023).
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 17 студзеня 1975 года ў сям’і вайскоўца.
У 1990—1992 гадах навучаўся ў 3 узводзе 1 роты Мінскага сувораўскага ваеннага вучылішча. Пасля гэтага паступіў у Разанскае гвардзейскае вышэйшае паветрана-дэсантнае каманднае вучылішча, а скончыў вучобу ўжо ў Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь, дзе быў створаны ўзвод ПДВ. Пазней скончыў камандна-штабны факультэт, а ў 2022 годзе — факультэт Генеральнага штаба Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь.
З 2017 года — па снежань 2020 года камандаваў 5-й асобнай брыгадай спецыяльнага прызначэння.
З 2018 года — дэпутат Пухавіцкага раённага Савета дэпутатаў 28-га склікання[2].
З 2022 года праходзіў службу на пасадзе намесніка камандуючага сіламі спецыяльных аперацый.
28 ліпеня 2023 года назначаны начальнікам Мінскага сувораўскага ваеннага вучылішча[3].
Remove ads
Узнагароды
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads