Дзмітрый Юр’евіч Баскаў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Дзмітрый Юр’евіч Баскаў (нар. 25 жніўня 1978, г. Мінск) — беларускі хакеіст і бізнесмен. Прэзідэнт Федэрацыі хакея Рэспублікі Беларусь, галоўны трэнер хакейнай каманды Аляксандра Лукашэнкі. Генеральны дырэктар хакейнага клуба «Дынама» (Мінск) у 2018—2020 гадах[1][2][3].

Хуткія факты Дзмітрый Юр’евіч Баскаў, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 25 жніўня 1978 года ў горадзе Мінску[4].

Скончыў у 2002 годзе[5] Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Правазнаўства»[4]. Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры па спецыяльнасці «Трэнерская праца (па хакеі)»; у 2018 годзе[5] — Цэнтр павышэння кваліфікацыі кіраўнікоў і спецыялістаў «Бізнес школа ІПМ» па праграме «Развіццё і рост кіраўніка»[4]

Працоўную дзейнасць пачаў як спартсмен-інструктар у прафесійным хакейным клубе «Нёман», ХК «Брэст», Віцебскім хакейным клубе; выступаў за хакейную каманду «Юнацтва-Мінск»[4]. Быў трэнерам варатароў каманды «Мінскія зубры», трэнерам па хакеі РЦАП па зімовых відах спорту «Раўбічы»; дырэктарам Мінскай СДЮШАР па хакеі з шайбай БФСА «Дынама»[4].

Пазней займаў пасады намесніка Федэрацыі хакея Рэспублікі Беларусь (па сумяшчальніцтве), генеральнага дырэктара хакейнага клуба «Дынама-Мінск», старшыні Федэрацыі хакея Рэспублікі Беларусь, дырэктара Дырэкцыі па правядзенні чэмпіянату свету па хакеі (па сумяшчальніцтве)[4]. Кіраўнік прадстаўніцтва ТАА «Акумулятарны альянс»[4]

У 2019 годзе прызначаны Прэзідэнтам Беларусі членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу 7-га склікання[4]. Выбраны ў 2024 годзе членам Савета Рэспублікі 8-га склікання ад Мінска[4]. Намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці[4].

Член Міжпарламенцкай камісіі Савета Рэспублікі і Савета Федэрацыі па міжнародным супрацоўніцтве; Камісіі Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі па моладзевай палітыцы, спорце і турызме; рабочых груп Нацыянальнага сходу Беларусі па супрацоўніцтве з парламентамі Азербайджанскай Рэспублікі, Сацыялістычнай Рэспублікі В’етнам, Кітайскай Народнай Рэспублікі, Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў, Рэспублікі Сербія[4].

Член Выканаўчага камітэта Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі, БФСА «Дынама», РГА «Патрыёты Беларусі»; старшыня Папячыцельскага савета і член Прэзідыума Беларускай федэрацыі каратэ[4].

Remove ads

Саўдзел у забойстве Рамана Бандарэнкі

Паводле расследаванняў журналістаў, падазраваецца ў датычнасці да збіцця 11 лістапада 2020 года мінчука Рамана Бандарэнкі, які пасля гэтага памёр у лякарні[6]. 16 лістапада 2020 года яму забаранілі ўезд у Латвію[7], 20 лістапада — ў Літву і ў Эстонію[8]. Міжнародная федэрацыя хакею на лёдзе  (бел. (тар.)) ініцыявала незалежнае расследаванне інцыдэнту з Баскавым[9]. З гэтай нагоды Баскаў адхілены ад Алімпійскіх гульняў і іншых мерапрыемстваў Міжнароднага алімпійскага камітэту[10].

Паводле звестак Кіберпартызан, станам на вясну 2021 года Баскаў валодаў актывамі не менш як на некалькі мільёнаў долараў ЗША (акцыі кампаній, нерухомасць, транспартныя сродкі), частка іх была аформлена на жонку[5].

8 верасня 2021 года Міжнародная федэрацыя хакею на лёдзе  (бел. (тар.)) дыскваліфікавала старшыню федэрацыі хакея на 5 гадоў: паводле вынікаў дзесяцімесячнага расследавання было высветлена, што Баскаў дыскрымініраваў атлетаў і пагражаў ім за іх палітычныя погляды[11]. Пасля гэтага Дзмітрый Баскаў быў вымушаны сысці з пасады старшыні Беларускай федэрацыі хакея[12]. 14 верасня Аляксандр Лукашэнка прызначыў яго ў Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі[13].

2 снежня 2021 года Баскаў быў унесены ў спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША[14].

У снежні 2021 года BYPOL выпусціў расследаванне аб дарагіх аўтамабілях, якія дарылі Аляксандру Лукашэнку. Паводле даных аўтараў расследавання, Баскаў падарыў яму ГАЗ 20[ru] 1949 года выпуску, які каштуе не менш за 52 тысячы долараў ЗША[15].

Remove ads

Узнагароды

Мае Падзяку Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь; узнагароджаны медалямі «За працоўныя заслугі», «За адзнаку ў ахове грамадскага парадку», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[4].

Асабістае жыццё

Жонка — Аляксандра Баскава (Шышко), дачка генеральнага дырэктара кампаніі «Брэстэнерга» і члена Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Уладзіміра Шышко[16].

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads