Дзмітрый Ягоравіч Трэмасаў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Дзмітрый Ягоравіч Трэмасаў (30 ліпеня 1925, в. Вялікае Кірдзяшава, Нараўчацкі раён, Пензенская вобласць — 22 чэрвеня 1979, г. Электрасталь) — Герой Савецкага Саюза (1942).

Хуткія факты Дзмітрый Ягоравіч Трэмасаў, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

У 1936 годзе прыехаў з бацькамі ў горад Электрасталь у Падмаскоўе. У пачатку вайны працаваў на будаўніцтве ўмацаванняў пад Масквой, затым кіраваў франтавой сельгасбрыгадай у калгасе. У студзені 1943 года быў прызваны ў рады Савецкай Арміі. У складзе 212-й стралковай дывізіі ўдзельнічаў у вызваленні Беларусі ад захопнікаў. Быў у ліку першых воінаў-вызваліцеляў пінскай зямлі — яго полк выбіў акупантаў з першых населеных пунктаў на поўдні Пінскага раёна ў сакавіку 1944 года.

9 ліпеня 1944 года ў баі ў Лапаціна са сваім кулямётам уплаў фарсіраваў раку Стыр. Адзін на варожым беразе 7 гадзін адбіваўся ад немцаў кулямётным агнём і гранатамі. Утрымліваючы плацдарм, ён даў магчымасць свайму палку перагрупавацца, паспяхова фарсіраваць раку, адкінуць суперніка і вызваліць Лапаціна.

Remove ads

Зноскі

    Спасылкі

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads