Дзмітрый Валер’евіч Яшын

расійскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Дзмітрый Яшын (нар. 25 красавіка 1993) — расійскі футбаліст, абаронца казахстанскага клуба «Елімай» з Семея.

Хуткія факты Дзмітрый Яшын, Поўнае імя ...
Remove ads

Клубная кар’ера

Ва ўзросце 19 гадоў далучыўся да грозненскага «Церака». Выступаў спачатку за дубль і фарм-клуб «Церак-2», пазней аддаваўся ў арэнды — у ФНЛ гуляў за саратаўскі «Сокал» і іркуцкі «Байкал», у Другім дывізіёне за «Арол».

У сакавіку 2016 года на правах арэнды стаў іграком беларускага клуба «Крумкачы»[3]. Здолеў стаць адным з асноўных абаронцаў каманды. Па заканчэнні сезона 2016 вярнуўся з арэнды ў «Церак», аднак у лютым 2017 года стаў іграком мінчан ужо на трывалай аснове, падпісаўшы двухгадовы кантракт[4]. Пачынаў сезон іграком асновы. 29 ліпеня 2017 года разам з шэрагам іншых футбалістаў «Крумкачоў» адмовіўся ехаць на матч супраць «Віцебска» з прычыны затрымкі выплат заробку[5] і неўзабаве па пагадненні бакоў пакінуў каманду[6].

У жніўні 2017 года стаў іграком армянскага «Гандзасара»[7]. Па заканчэнні сезона 2017/18 пакінуў клуб і ў жніўні 2018 года вярнуўся ў Беларусь, падпісаўшы кантракт з мінскім «Промнем»[8]. У «Промні» замацаваўся ў стартавым складзе. У снежні 2018 года падоўжыў кантракт на сезон 2019[9].

У пачатку 2019 года ў сувязі з пераездам «Промня» ў Магілёў і аб’яднаннем з мясцовым «Дняпром» стаў іграком аб’яднанай каманды, якая атрымала назву «Дняпро». Быў асноўным абаронцам магіляўчан, але не выратаваў каманду ад вылету ў Першую лігу.

У студзені 2020 года перайшоў у жодзінскае «Тарпеда-БелАЗ»[10]. Замацаваўся ў стартавым складзе і дапамог клубу заваяваць бронзавыя медалі чэмпіянату 2020. У студзені 2021 года падоўжыў пагадненне з жодзінцамі[11]. У снежні 2022 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Тарпеда-БелАЗ»[12].

У лютым 2023 года стаў іграком казахстанскага клуба «Актабэ». У снежні 2023 года перайшоў у «Елімай»[13].

Remove ads

Дасягненні

  • Арменія 03Бронзавы прызёр Бронзавы прызёр чэмпіянату Арменіі: 2018
  • Арменія Уладальнік Кубка Арменіі: 2018
  • Беларусь 03Бронзавы прызёр Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2020
  • Казахстан 03Бронзавы прызёр Бронзавы прызёр чэмпіянату Казахстана: 2023

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads