Дзюнкерк (фільм, 2017)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дзюнкерк (англ.: Dunkirk) — брытана-амерыканскі ваенны фільм 2017 года, пастаўлены рэжысёрам Крыстаферам Ноланам, пра эвакуацыю саюзніцкіх войск з французскага горада Дзюнкерк падчас Французскай кампаніі ў пачатку Другой сусветнай вайны. Фільм атрымаў высокія ацэнкі крытыкаў і быў адзначаны шматлікімі ўзнагародамі.
Частка здымкаў фільма адбывалася на месцы рэальных падзей аперацыі «Дынама» ў Дзюнкерку[19].
Remove ads
Сюжэт
Фільм распавядае пра эвакуацыю больш як 330 000 брытанскіх, французскіх, бельгійскіх і галандскіх салдат з Дзюнкерка ў 1940. Яны аказаліся заблакаванымі ў раёне гэтага французскага горада, пасля таго як нацысты прарвалі Лінію Мажыно, а потым іх танкавыя злучэнні падышлі да Абвіля.
Сюжэт падзелены на тры часткі:
- Суша — гісторыя маладога салдата Томі, які спрабуе выратавацца з абложанага горада.
- Мора — аповед пра грамадзянскага марака містэра Доўсана, які разам з сынам і ягоным сябрам адпраўляецца на дапамогу салдатам.
- Паветра — гісторыя пілота Фэрыера, які змагаецца з нямецкімі самалётамі, каб абараніць ад іх эвакуацыю войск.
Гэтыя тры лініі пераплятаюцца, ствараючы напружаную і эмацыйную карціну падзей.
Remove ads
У галоўных ролях
- Фін Уайтхэд (англ.: Fionn Whitehead) — Томі
- Том Глін-Карні (англ.: Tom Glynn-Carney) — Пітэр
- Джэк Лаўдэн — Колінз
- Гары Стайлз (англ.: Harry Styles) — Алекс
- Анейрын Барнард (англ.: Aneurin Barnard) — Гібсан
- Бары Кеоган (англ.: Barry Keoghan) — Джордж
- Кенет Брана — камандуючы Болтан
- Кіліян Мёрфі — выратаваны з мора салдат
- Марк Райлэнс — містэр Доўсан
- Том Хардзі — пілот Фэрыер
Remove ads
Гістарычная дакладнасць
Эксперты адзначылі, што ў цэлым фільм рэалістычна паказаў, як разгортвалася выратавальная аперацыя ў Дзюнкерку. Разам з тым у ім маецца шэраг недакладнасцяў. Героі і іх сюжэтныя лініі з'яўляюцца выдуманымі[20].
Крытыка
Фільм атрымаў шырокае прызнанне крытыкаў. У The Guardian яго назвалі «найлепшым творам Нолана», адзначаючы захапляльныя візуальныя эфекты і майстэрскую рэжысуру[21]. У The Hollywood Reporter фільм апісвалі як «імпрэсіянісцкі шэдэўр, глыбока кранальны без штучнага сентыменталізму»[22].
На сайце Rotten Tomatoes яго рэйтынг складае 92 % на падставе 469 аглядаў[23]. На Metacritic — 94 з 100[24].
Remove ads
Узнагароды і намінацыі
Прэмія «Оскар» (90-я ўзнагароды, 2018)[25]
Фільм атрымаў 8 намінацый і перамог у трох катэгорыях:
Намінацыі:
- Лепшы фільм
- Лепшы рэжысёр — Крыстафер Нолан
- Лепшы аператар — Хойтэ ван Хойтэма
- Лепшы кампазітар — Ганс Цымер
Прэмія BAFTA (2018)[26]
- Перамогі: Лепшы гук, лепшы мантаж, лепшыя візуальныя эфекты
- Намінацыі: Лепшы фільм, лепшы рэжысёр, лепшы аператар, лепшы кампазітар
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads