Дзюн’іціра Танідзакі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дзюн'іціра Танідзакі (24 ліпеня 1886- 30 ліпеня 1965) — японскі пісьменнік, драматург.
Першыя літаратурныя крокі пісьменнік распачаў ў 1909 годзе. Яго першай працай стала аднаактовая п'еса, апублікаваная ў літаратурным часопісе. Танідзакі на раннім этапе творчасці быў заўзятым праціўнікам натуралізму ў літаратуры. Быў прыхільнікам мадэрнізму, авангардызму, рамантызму і філасофіі; зрабіў спробу злучыць у сваёй творчасці традыцыйныя японскія літаратурныя густы з прынцыпамі эстэтыкі заходнееўрапейскай дэкадэнцкі літаратуры.
Яго творы адрозніваюцца ад іншых, створаных японскімі літаратарамі таго часу, унікальнасцю жаночых вобразаў, у прыватнасці вобразамі лёсавых жанчын у аповесцях «Дзеці» (1910), «Сакрэт» (1911) і «Д'ябал» (1912) і сучасных дзяўчат у рамане "Наомі "(1924).
Для позняга перыяду творчасці (з 1923 года) характэрны адыход ад заходняга ўплыву і паглыбленне ў свет японскай даўніны і эстэтыкі. Пасля смерці пісьменніка ў 1965 годзе выдавецтвам «Цюакаронся» была заснаваная прэмія імя Дзюн'іціра Танідзакі. Рэжысёр Ясудза Масумура стварыў цэлы шэраг кінастужак па творах Танідзакі («Каханне неразумнага», «Татуіроўка» і інш.)
Remove ads
Зноскі
- Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 12 жніўня 2015.
- Tanizaki Jun'ichiro // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Танидзаки Дзюнъитиро // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads