Дзягіль лекавы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дзя́гіль лекавы, дзягіль аптэчны, пук[1][2] (Angelica archangelica) — шматгадовая травяністая расліна сямейства парасонавых.
Remove ads
Апісанне

Вышыня да 2,5 м. Сцябло тонкабаразнаватае, усярэдзіне пустое. Лісце двойчы-тройчыперыстарассечанае. Кветкі дробныя, белавата-жаўтавата-зялёныя, у парасоніках. Плод — двухсямянка.
На тэрыторыі Беларусі пашыраны ў лясах, хмызняках, на лугах, па ўскрайках балот. Цвіце ў ліпені — жніўні.
Значэнне
Эфіраалейная, лекавая і меданосная расліна.
Зноскі
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 17. — 160 с. — 2 350 экз.
- Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads