Дзякавіцкі сельсавет
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дзя́кавіцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2010 года — вёска) Дзякавічы. Плошча 239,41 км²[1].
Remove ads
Гісторыя
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Старобінскага раёна Слуцкай акругі. З 8 кастрычніка 1924 года ў Жыткавіцкім раёне Мазырскай акругі. З 21 жніўня 1925 года зноў у Старобінскім раёне Слуцкай акругі (з 9 чэрвеня 1927 года — Бабруйскай акругі). 5 красавіка 1935 года вернуты ў склад Жыткавіцкага раёна. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Вятчынскага сельсавета[2]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Дзякавіцкага сельсавета 7 населеных пунктаў[3]. 26 сакавіка 1987 года ў склад Марохараўскага сельсавета перададзена вёска Вятчынская Рудня[4]. 27 снежня 2022 года Дзякавіцкі сельсавет скасаваны, тэрыторыя далучана да Марохараўскага сельсавета[5].
Remove ads
Склад
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 6 населеных пунктаў: аграгарадок Дзякавічы, вёскі Буда, Вятчын, Лутоўе, Пасталы і Хвойка.
Насельніцтва
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 1098 чалавек[6], з іх 98,9 % — беларусы, 0,6 % — рускія[7]; паводле перапісу 2019 года — 698 чалавек[8].
Зноскі
- Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 26 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads