Слуцкая акруга

акруга ў БССР From Wikipedia, the free encyclopedia

Слуцкая акруга
Remove ads

Слу́цкая акру́гаадміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Беларускай ССР, якая існавала з ліпеня 1924 года да 6 чэрвеня 1927 года і з 21 чэрвеня 1935 года па 20 лютага 1938 года. Адміністрацыйны цэнтр — горад Слуцк.

Хуткія факты Слуцкая акруга, Краіна ...
Remove ads

Акруга ў 1924—1927

Thumb
Слуцкая акруга ў 1925 годзе

Слуцкая акруга была ўтворана 17 ліпеня 1924 года[1] і ўлучала 7 раёнаў: Грэскі, Капыльскі, Любанскі, Слуцкі, Старадарожскі, Старобінскі і Чырвонаслабодскі[2]. Была скасавана 6 чэрвеня 1927 года[3]. Яе тэрыторыя тым часам была раздзеленая паміж Бабруйскай і Мінскай акругамі.

Паводле перапісу 1926 года колькасць насельніцтва складала 309,4 тыс. чалавек, з іх ліку беларусаў — 90,0%, яўрэяў — 6,7%, рускіх — 1,4%, палякаў — 1,3%.

Thumb
Слуцкая акруга ў 1924—1927 гг. У 1927 годзе Грэскі і Капыльскі раёны адышлі да Мінскай акругі, астатнія і да Бабруйскай акругі.
Remove ads

Пагранічная акруга 1935—1938 гадоў

Зноў акруга была ўтворана 21 чэрвеня 1935 года ў якасці пагранічнай акругі (якія ў тыя часы ствараліся ўздоўж заходняй граніцы СССР). Акруга ўлучала 6 раёнаў: Грэскі, Капыльскі, Любанскі, Слуцкі, Старобінскі і Чырвонаслабодскі.

Была скасавана 20 лютага 1938 года ў сувязі з увядзеннем абласнога падзелу ў саюзных рэспубліках СССР.

Кіраўніцтва

Старшыні Выканкама акружнога Савета

Першыя сакратары акружнога камітэта КП(б)Б

Зноскі

  1. История Архівавана 31 снежня 2010. (руск.) // Слуцкі раённы выканаўчы камітэт
  2. Анатолій Жук. Адшумелі стагоддзі над Случчу-ракой. Слуцкі край (18 лютага 2011).
  3. БССР Архівавана 18 ліпеня 2011. (руск.)

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads