Дзямееўка
былы пасёлак у Брагінскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дзяме́еўка[1] — былы пасёлак у Малажынскім сельсавеце Брагінскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі.
У 2005 годзе пасёлак быў выключаны са звестак па ўліку населеных пунктаў[2].
Remove ads
Геаграфія
Размяшчэнне
У 12 км на ўсход ад Брагіна, 40 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на галінцы Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель), 125 км ад Гомеля.
Водная сістэма
На поўначы і поўдні меліярацыйныя каналы.
Транспартная сістэма
Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтадарозе Брагін — Лоеў.
Забудова драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу.
Гісторыя
Заснаваны ў 1-й палове 1920-х гадоў перасяленцамі з вёсак Стары Макрэц і Новы Макрэц, на былых памешчыцкіх землях. У 1932 годзе арганізаваны калгас. У 1940 годзе 24 двары. Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў верасні 1943 года фашысты цалкам спалілі пасёлак. У 1959 годзе ў складзе калгаса «XVIII партз'езд» (цэнтр — вёска Крыўча).
Насельніцтва
Колькасць
- 2004 год — 1 двор, 1 жыхар.
Дынаміка
- 1930 год — 21 двор, 137 жыхароў.
- 1959 год — 87 жыхароў (паводле перапісу).
- 2004 год — 1 двор, 1 жыхар.
- 2006 год — жыхароў няма
Зноскі
- Рапановіч, Я. Н. Слоўнік назваў населеных пунктаў Гомельскай вобласці / Я. Н. Рапановіч; Рэд. П. П. Шуба. — Мінск: Навука і тэхніка, 1986. — 240 с. (ст. 60).
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads