Дзям’янка (рака)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дзям’я́нка (руск.: Демьянка) — рака ў Омскай і Цюменскай абласцях Расіі, правы прыток ракі Іртыш.
Даўжыня ракі 1159 км. Плошча вадазбору 34 800 км². Сярэдні расход вады ў ніжнім цячэнні 145[1] (156[2]) м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,03—0,07[3] м/км. Густата рачной сеткі 0,31[3] км/км². Выток ракі знаходзіцца ў балотах Васюганскай раўніны. Працякае па Заходне-Сібірскай раўніне. Шырыня ракі ад 40-60 м у верхнім цячэнні да 100—120 м у нізоўі[3]. Рэчышча моцна звілістае. Замярзае ў канцы кастрычніка — пачатку лістапада, вызваляецца ад лёду ў маі. Жыўленне ракі пераважна снегавое. Асноўныя прытокі — Кеўм (правы), Тэгус, Імгыт, Урна (левыя).
Рака суднаходная на 211[2] км ад вусця.
Remove ads
Зноскі
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6.
- Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)
- Сурков В. В. Демьянка // Научно-популярная энциклопедия «Вода России»(недаступная спасылка) (руск.)
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads