Дзяніс Іосіфавіч Урбановіч

беларускі грамадскі дзеяч (нар. 1989) From Wikipedia, the free encyclopedia

Дзяніс Іосіфавіч Урбановіч
Remove ads

Дзяні́с Іо́сіфавіч Урбано́віч (нар. 1989, в. Міхалкавічы, Лагойскі раён, Мінская вобласць) — беларускі грамадскі дзеяч. Старшыня грамадскага аб’яднання «Малады Фронт» з 15 снежня 2018 года.

Хуткія факты Дзяніс Урбановіч, 4-ы старшыня «Маладога фронту» ...
Remove ads

Біяграфія

Дзяцінства правёў у доме, што раней належаў дзядзьку Язэпу Гладкаму, які быў аўтарам «Беларускага лемантара» і заснавальнікам першай беларускай школы ў Барысаўскім павеце. У сям’і было чацвёра дзяцей. Бацька гадаваў дзяцей адзін, працаваў вартаўніком, трымаў жывёлу. Дзяніс Урбановіч адвучыўся ў мінскім ПТВ на зваршчыка, працаваў на «Мотавела», а пазней у іншай прыватнай фірме.

Падчас прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі 2015 года зняў чырвона-зялёны сцяг над будынкам ў вёсцы Корань у Лагойскім раёне, дзе праходзіла галасаванне, а на шыльдзе «выбары» напісаў «За празрыстыя выбары». Паўгода прабыў у СІЗА, а пазней суд прызначыў пакаранне ў 2 гады абмежавання волі за «абразу дзяржаўных сімвалаў». Паводле слоў Урбановіча, разам з ім пасадзілі і малодшага брата Максіма. Да 29 жніўня 2017 года адбываў пакаранне ў папраўчай установе ў Мінску. У чэрвені 2018 стаў штодня ўдзельнічаць у ахове Курапатаў з боку рэстарана, збудаванага ў ахоўнай зоне (яго дзядзьку Казіміра Гладкага расстралялі ў час палітычных рэпрэсій 1930-х гг.)[1].

У чэрвені 2020 года быў затрыманы, прысуджаны да 15 сутак адміністрацыйнага арышту[2]. У сакавіку-красавіку 2021 года адбыў 15-суткавае пакаранне ў ізалятарах Акрэсціна і ў Жодзіне[3].

У сакавіку 2022 года падчас Уварвання Расіі ва Украіну ў 2022 годзе Урбановіч запісаўся ў беларускую роту тэрытарыяльнай абароны Украіны[4]. Потым далучыўся да беларускага палка (раней батальён) імя Каліноўскага. У маі 2022 года паведамлялася, што Урбановіч быў паранены падчас баёў, патрапіў у шпіталь з кантузіяй[5].

Remove ads

Зноскі

  1. Зміцер Панкавец (30 чэрвеня 2018). "Хто такі абаронца Курапатаў Дзяніс Урбановіч". Наша ніва. Праверана 16 чэрвеня 2019.
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads