Дзяніс Ігаравіч Дзячко
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дзяніс Дзячко (нар. 26 красавіка 1990, Мінск) — беларускі футбаліст, брамнік.
Remove ads
Клубная кар’ера
Выхаванец мінскага МТЗ-РІПА, у 2006 годзе гуляў за пастаўскі ПМЦ, а потым за дубль МТЗ-РІПА. У пачатку 2010 года стаў асноўным брамнікам мінскага клуба (які змяніў назву на «Партызан»), але ў чацвёртым туры атрымаў траўму, з-за якой выбыў на 1,5 гады.
У 2012 годзе далучыўся да «Мінска». У сезоне 2012 быў асноўным брамнікам каманды «Мінск-2», а ў 2013 годзе стаў другім брамнікам асноўнай каманды. З верасня 2013 года, у сувязі з траўмай асноўнага брамніка Уладзіміра Бушмы, заняў месца ў стартавым складзе «Мінска». У снежні 2013 года падоўжыў кантракт з клубам.
У сезоне 2014 зноў стаў другім брамнікам пасля вяртання Бушмы. У чэмпіянаце згуляў толькі ў апошнім матчы сезона (29 лістапада супраць брэсцкага «Дынама», лік 5:2).
З лютага 2015 года знаходзіўся на праглядзе ў клубе Першай лігі «Бяроза-2010», і ў сакавіку 2015 года перайшоў у яго на правах арэнды. Па заканчэнні сезона і вяртання з арэнды ў студзені 2016 года пакінуў «Мінск»[2].
У лютым 2016 года далучыўся да брэсцкага «Дынама», з якім у сакавіку падпісаў кантракт[3]. Пачынаў сезон асноўным брамнікам каманды, але неўзабаве быў выцеснены Дзмітрыем Асніным. У ліпені 2016 года пакінуў брэсцкі клуб[4] і перайшоў у «Белшыну»[5], дзе таксама стаў другім брамнікам пасля Барыса Панкратава. Па заканчэнні сезона 2016 вырашыў завяршыць прафесійную кар’еру[6].
Remove ads
Статыстыка выступленняў
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads