Дзяніс Уладзіміравіч Скепскі

украінскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Дзяніс Уладзіміравіч Скепскі
Remove ads

Дзяніс Скепскі (нар. 5 ліпеня 1987, Чарнігаў) — украінскі футбаліст, паўабаронца клуба «Кудрыўка».

Хуткія факты Дзяніс Скепскі, Агульная інфармацыя ...
Remove ads

Клубная кар’ера

Пачаў кар’еру ва Украіне, гуляючы за розныя каманды кіеўскага «Дынама». Пасля перабраўся ў маскоўскае «Дынама». Не здолеўшы утрымацца ў складзе, вярнуўся на радзіму.

У сакавіку 2012 года перайшоў у бабруйскую «Белшыну», але ўжо ў жніўні таго ж года пакінуў бабруйскі клуб і вярнуўся ва Украіну, падпісаўшы кантракт з клубам «Палтава»[3]. У студзені 2013 года перайшоў у маскоўскае «Тарпеда», пазней гуляў за «Сахалін». З 2015 года зноў пачаў выступаць ва ўкраінскіх клубах.

20 верасня 2018 года перайшоў у «Палессе» (Жытомір), падпісаўшы кантракт на адзін год[4]. У лютым 2019 года перабраўся ў грузінскі клуб «Шэвардэні-1906», дзе гуляў да канца 2019 года.

З лета 2020 года выступаў ва Украіне на аматарскім узроўні. У 2022 годзе разам з «Нівой» з Бузавай пачаў гуляць у Другой лізе і дапамог камандзе выйграць турнір. У ліпені 2023 года перайшоў у «Кудрыўку».

Remove ads

Міжнародная кар’ера

Гуляў за моладзевыя зборныя Украіны.

Дасягненні

  • Украіна Пераможца Другой лігі Украіны: 2022/23

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads