Дзяржаўная Траццякоўская галерэя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дзяржаўная Траццякоўская галерэя, ДТГ (руск.: Государственная Третьяковская галерея) — мастацкі музей у Маскве, заснаваны ў 1856 годзе купцом Паўлам Траццяковым, які меў адну з самых буйных у свеце калекцый рускага выяўленчага мастацтва. Экспазіцыя ў інжынерным корпусе «Рускі жывапіс XI — пачатку XX ст» (Лаўрушынскі завулак , в 10) з'яўляецца часткай Усерасійскага музейнага аб'яднання «Дзяржаўная Траццякоўская галерэя», заснаванага ў 1986 годзе.
Remove ads
Remove ads
Гісторыя

Павел Траццякоў пачаў збіраць сваю калекцыю жывапісу ў сярэдзіне 1850-х. Гэта праз некаторы час прывяло да таго, што ў 1867 г. для шырокай публікі ў Замаскварэччы была адкрыта «Маскоўская гарадская галерэя Паўла і Сяргея Траццякова». Яе калекцыя налічвала 1276 карцін, 471 малюнак і 10 скульптур рускіх мастакоў, а таксама 84 карціны замежных майстроў.
У жніўні 1892 Павел Міхайлавіч перадаў сваю мастацкую галерэю ў дар гораду Маскве. У зборы да гэтага часу налічвалася 1287 жывапісных і 518 графічных твораў рускай школы, 75 карцін і 8 малюнкаў еўрапейскай школы, 15 скульптур і калекцыя ікон. 15 жніўня 1893 адбылося афіцыйнае адкрыццё музея пад назвай «Маскоўская гарадская галерэя Паўла і Сяргея Міхайлавіча Траццякова».
Галерэя знаходзілася ў доме, які сям'я Траццяковых набыла яшчэ ў 1851 годзе. Па меры росту збору да жылой часткі асабняка паступова прыбудоўваліся новыя памяшканні, неабходныя для захоўвання і дэманстрацыі твораў мастацтваў. Падобныя прыбудовы былі зробленыя ў 1873, 1882, 1885, 1892 і нарэшце ў 1902—1904 гадах, калі з'явіўся знакаміты фасад, распрацаваны ў 1900—1903 гадах архітэктарам В. М. Башкіравым па малюнках мастака В. М. Васняцова. Кіраўніцтва будаўніцтвам ажыццяўляў архітэктар А. М. Калмыкоў .

16 студзеня 1913 года карціна Іллі Рэпіна «Іван Грозны і сын яго Іван 16 лістапада 1581 года », якая знаходзілася ў Траццякоўскай галерэі пацярпела ад нажа вандала. Мастаку прыйшлося аднаўляць фактычна зноўку твары намаляваных. Захавальнік Траццякоўскай галерэі Е. М. Хруслаў , даведаўшыся аб пашкоджанні карціны, кінуўся пад цягнік.
У пачатку 1913 маскоўская гарадская дума абірае Ігара Грабара папячыцелем Траццякоўскай галерэі.
3 чэрвеня 1918 года Траццякоўская галерэя была аб'яўлена «дзяржаўнай уласнасцю Расійскай Федэратыўнай Савецкай Рэспублікі» і атрымала назву Дзяржаўная Траццякоўская галерэя. Дырэктарам музея быў зноў прызначаны Ігар Грабар. Пры яго актыўным удзеле ў тым жа годзе быў створаны Дзяржаўны музейны фонд, які аж да 1927 года заставаўся адной з найважнейшых крыніц папаўнення калекцыі музея.
Remove ads
Зноскі
- Visitor Figures 2015 // The Art Newspaper — 2016. — Iss. 278. — ISSN 0960-6556
- Art's most popular: Exhibition and museum visitor figures 2018 // The Art Newspaper — 2019. — Vol. XXVIII, Iss. 311. — ISSN 0960-6556
- Art's most popular: Exhibition and museum visitor figures 2019 // The Art Newspaper — 2020. — Vol. XXIX, Iss. 322. — ISSN 0960-6556
- Art's most popular: Exhibition and museum visitor figures 2021 // The Art Newspaper — 2022. — ISSN 0960-6556
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads