Дзяржаўная прэмія Беларусі імя Кастуся Каліноўскага
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дзяржа́ўная прэ́мія Белару́сі імя Кастуся́ Каліно́ўскага — беларуская прэмія, заснаваная ў 1989 годзе ў гонар Кастуся Каліноўскага. Уручалася за творы ў галіне мастацкай публіцыстыкі (літаратура, мастацтва) штодвагады[1].
Remove ads
Лаўрэаты
- Леанід Дайнека (1990) за гістарычныя раманы «Меч князя Вячкі» і «След ваўкалака»[2][3]
- Віктар Карамазаў[4] (1990) за кнігу «Проста ўспомніў я цябе…»[5]
- Яраслаў Пархута (1992) за кнігу «Зямля бацькоў нашых»[6]
- Мікола Ермаловіч за кнігу «Старажытная Беларусь»[7]
- Уладзімір Глушакоў (1998)[8]
- Алесь Марціновіч (1998) за кнігу «Зерне да зерня»[9]
- Васіль Шырко (1998)[10]
- Уладзімір Ліпскі (2000) за выданні для дзяцей «Пралескі ў небе» і «Каралева белых прынцэс», а таксама за кнігі «Мама. Малітва сына» і «Я: праўдзівы аповяд пра твой і мой радавод»[11]
- Уладзімір Саламаха (2002)[12]
Remove ads
Ганаровы знак
У 1993 годзе Пастановай Савета Міністраў і Прэзідыума Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь быў уведзены ганаровы знак лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі. Ганаровы знак лаўрэата прэміі Кастуся Каліноўскага вырабляецца з каляровага металу і мае форму чатырохвугольніка са зрэзанымі вугламі, бакамі ўвагнутага ўнутар. Чатырохвугольнік з дыяганалямі 30 мм кожная накладаецца на круглы элемент дыяметрам 25 мм, на паверхні якога створаная прамяністая рыфленая структура. У цэнтральнай частцы чатырохвугольніка ў крузе дыяметрам 18 мм, абведзеным венцам, размешчаная рэльефная выява Кастуся Каліноўскага. На адваротным баку знаку ў крузе надпіс: «Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь», у ніжняй частцы — нумар знака[13].
Знак з дапамогай вушка і прамежкавага звяна злучаецца з калодкай, ніжняя частка якой закругленая. Калодка мае шырыню 12 і вышыню 20 мм. Яе вонкавы бок акаймаваны венцам і пакрыты эмаллю белага колеру. З верхняга правага вугла калодкі ў ніжні левы праходзіць палоска чырвонага колеру шырынёй 4 мм, таксама абведзеная венцам і пакрытая чырвонай эмаллю. З адваротнага боку калодка мае шпільку для мацавання на вопратцы[13].
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads