Дзяржаўны музей (Амстэрдам)
Амстэрдам From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дзяржаўны музей (Рэйксмюзеум, нідэрл.: Rijksmuseum, МФА: [ˈrɛi̯ksmyˌzeːjʏm]) — мастацкі музей у Амстэрдаме (Нідэрланды).
Remove ads
Гісторыя
Музей заснаваны ў 1808 годзе братам Напалеона I, каралём Галандыі Луі Банапартам. Адкрыты для публічнага наведвання ў 1815 годзе. Новы будынак пабудаваны ў 1877—1885 гадах архітэктарам Пітэрам Кёйперсам.
Экспазіцыя

У музеі маецца мастацкая калекцыя (карціны, скульптуры і дэкаратыўнае мастацтва, мастацтва краін Азіі), гістарычная калекцыя (археалагічныя артэфакты, карціны, скульптуры, адзенне) і збор малюнкаў, гравюр і фатаграфій.
Аснову мастацкай калекцыі складаюць шматлікія працы галандскіх майстроў XV—XIX стагоддзяў, у прыватнасці, прадстаўлены вядомыя майстры XVII стагоддзя, у першую чаргу, Рэмбрант, Вермеер і Халс, а таксама дэ Хох, Стэн, Ройсдал, ван дэр Гельст, ван Скорел і іншыя.
Галоўнае месца ў экспазіцыі адведзена «Начному дазору» Рэмбранта (карціна належыць гораду Амстэрдаму, у музеі знаходзіцца на часовым захоўванні). У 1906 годзе будынак музея быў перабудаваны дзеля размяшчэння гэтай карціны.
Remove ads
Галерэя
- Шэдэўры збору
- Франс Хальс, Сямейны партрэт Ісака Масы і яго жонкі 1622
- Рэмбрант, Сіндыкі 1662
- Рэмбрант, Яўрэйская нявеста 1665
- Ройсдал Млын у Вейк-бей-Дзюрстэдэ 1670
- Ян Стэн Клетка з папугаем
- Вермеер, Любоўная пісьменнасць 1668
- Пітэр дэ Хох, Жанчына з дзіцем у каморы 1660
- Вермеер, Малочніца 1658
Літаратура
- «Рейксмюсеум». БСЭ, 3-е издание.
- «Rijksmuseum». Encyclopædia Britannica from Encyclopædia Britannica 2007 Ultimate Reference Suite (2007).
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads