Дзяржаўны падатковы ўніверсітэт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дзяржаўны падатковы ўніверсітэт (укр.: Державний податковий університет) — украінская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам ўніверсітэта, размешчаная ў Ірпіні.
Remove ads
Агульная характарыстыка
Ведамасная ўкраінская ВНУ утворана Кабінетам Міністраў Украіны 11 лістапада 2015 года на базе Нацыянальнага ўніверсітэта Дзяржаўнай падатковай службы Украіны, Дзяржаўнага навукова-даследчага інстытута мытнай справы, Навукова-даследчага інстытута фінансавага права. Знаходзіцца ў сферы кіравання Дзяржаўнай фіскальнай службы Украіны.
Універсітэт рыхтуе бакалаўраў і магістраў эканамічных і юрыдычных спецыяльнасцяў і фармуе кадравы патэнцыял для Дзяржаўнай фіскальнай службы Украіны. Тут выкладаюць амаль 500 выкладчыкаў, сярод іх 65 дактароў навук і прафесароў, 300 кандыдатаў навук (з іх 8 заслужаных юрыстаў Украіны, 1 заслужаны эканаміст Украіны; 4 заслужаных работніка адукацыі Украіны, 6 заслужаных дзеячаў навукі і тэхнікі Украіны, 2 заслужаных работніка фізічнай культуры і спорту Украіны; 2 заслужаных трэнера Украіны; 3 заслужаных работніка культуры Украіны, 12 майстроў спорту Украіны). У вучэбна-навуковых інстытутах і факультэце вучацца больш за 4 тысячы студэнтаў і магістрантаў. У структуры універсітэта функцыянуюць рэгіянальныя структурныя падраздзяленні ў такіх гарадах як Жытомір, Старажынэць, Камянец-Падольскі, Вінніца, Канатоп і Львоў.
Remove ads
Структура
- Інстытут фінансаў, банкаўскай справы
- Інстытут права
- Інстытут эканомікі, падаткаабкладання і мытнай справы
- Інстытут уліку, аналізу і аўдыту
- Інстытут інфармацыйных тэхналогій
- Інстытут гуманітарных навук
- Інстытут спецыяльнай фізічнай і баявой падрыхтоўкі і рэабілітацыі
- Факультэт падрыхтоўкі, перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі работнікаў падатковай міліцыі
- Навукова-даследчы інстытут фіскальнай палітыкі
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads