Дзярноўка
рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дзярно́ўка, Дзярнова — рака ў Талачынскім і Аршанскім раёнах Віцебскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Адроў (басейн Дняпра).
Remove ads
Даўжыня ракі 21 км, з іх 8 км на тэрыторыі Талачынскага раёна[1]. Плошча вадазбору 99 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,9[2] м/км. Выток за 1 км у напрамку на паўднёвы захад ад вёскі Воўкавічы Талачынскага раёна. Упадае ў Адроў прыкладна за 0,4 км у напрамку на паўночны ўсход ад вёскі Рэпухава. Вадазбор у межах Аршанскага ўзвышша. Рэчышча часткова каналізаванае (7 км ад вытоку да вёскі Вязьмічы Аршанскага раёна і 2,2 км каля аграгарадка Смальяны).
На правым беразе ракі ў аграгарадку Смальяны знаходзіцца помнік архітэктуры XVII стагоддзя — руіны замка «Белы Ковель»[3].
Remove ads
Зноскі
- Природа Белоруссии: Популярная энциклопедия / Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — 2-е изд. — Мн.: БелСЭ, 1989. — С. 151. — 599 с. — 40 000 экз. — ISBN 5-85700-001-7. (руск.)
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads