Дзятлавіцкі сельсавет (Гомельскі раён)

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Гомельскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Дзя́тлавіцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гомельскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Старыя Дзятлавічы.

Хуткія факты Дзятлавіцкі сельсавет, Краіна ...

Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года Дзятлавіцкі (Старадзятлавіцкі) сельсавет у складзе Дзятлавіцкага раёна Гомельскай акругі БССР. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Гомельскага раёна. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаванага Навадзятлавіцкага сельсавета. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Гомельскім раёне БССР. З 10 лютага 1931 года ў межах гарадской рысы горада Гомеля. З 27 ліпеня 1937 года ў складзе Гомельскага раёна, з 20 лютага 1938 года — Гомельскай вобласці. 23 мая 1959 года ў склад сельсавета з Чкалаўскага сельсавета перададзена вёска Чкалава[1]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 3 населеныя пункты[2]. 2 чэрвеня 1976 года скасаваны пасёлак Бялынь[3]. 26 верасня 2006 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Бабовіцкага (вёскі Старыя Дзятлавічы і Чкалава) і Шарпілаўскага (вёска Новыя Дзятлавічы) сельсаветаў[4].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 3 населеныя пункты.

Remove ads

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 23 мая 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 5.
  2. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. Мн.: Беларусь, 1974. — С. 79. — 248 с. 10 000 экз.
  3. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 2 чэрвеня 1976 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1976, № 23 (1505).
Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads