Дзёгаць

From Wikipedia, the free encyclopedia

Дзёгаць
Remove ads

Дзёгаць — вадкі прадукт сухой перагонкі драўніны, бяросты, а таксама цвёрдага паліва — каменных і бурых вуглёў, сланцаў, торфу.

Thumb
Дзёгаць

Хваёвы дзёгаць

Цёмная, густая і ліпкая вадкасць, якая атрымліваецца з хвоі. Хваёвы дзёгаць стагоддзямі выкарыстоўваўся для прасмольвання лодак, караблёў, лін і драўляных будынкаў. Вытворчасць смол з дрэва была вядома ў Старажытнай Грэцыі і, верагодна, выкарыстоўвалася ў Скандынавіі з жалезнага веку. У эпоху паруснага флоту, пачынаючы з 14-стагоддзя, — найважнейшы прадукт экспарту паўночных краін. Швецыя вывозіла 13000 барэляў дзёгцю ў 1615 і 227000 барэляў у пікавы год 1863. Вытворчасць амаль спынілася, калі драўляныя судны былі замененыя сталёвымі.

Remove ads

Гл. таксама

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads