Дзёма

From Wikipedia, the free encyclopedia

Дзёма
Remove ads

Дзёма (башк.: , руск.: Дёма) — рака ў Арэнбургскай вобласці і Башкартастане (Расія), левы прыток ракі Белая (басейн ракі Волга).

Хуткія факты Дзёма, Характарыстыка ...

Даўжыня ракі 535 км, плошча вадазбору 12,8 тыс. км². Сярэдні расход вады на адлегласці 54 км ад вусця складае 42,3 м³/с, аб’ём сцёку 1,335 км³/год[1]. Бярэ пачатак на паўночных схілах узвышша Агульны Сырт. Рака цячэ ў шырокай даліне, моцна пятляючы, у нізоўях — пратокі і старыцы. Упадае ў раку Белую злева, на 475-м км ад вусця, у горадзе Уфа. Жыўленне ракі пераважна снегавое[1].

Прытокі: Казіяз (Амбур), Уза, Калмашка, Балышлы, Курсак, Міякі, Карамала, Гайны, Курбаны, Агумбуляк, Курмазы, Уязы, Чакмагуш, Садак, Уюлга, Купырка, Бакалка, Ціманка, Вялікі Ізяк, Сухая Дзёма і інш.[2]

На рацэ размешчаны горад Даўлеканава.

Remove ads

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads