Дзівасіл шурпаты
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дзівасіл шурпаты[1][2][3] (Inula hirta) — від травяністых раслін роду Дзівасіл сямейства Астравыя (Asteraceae), распаўсюджаны ў паўднёвай і сярэдняй Еўропе і заходняй Сібіры. Уся расліна (лісце і сцёблы) моцна валасатая; характарызуецца жорсткімі валасінкамі; лісце знізу выразна сеткаватае. Этымалогія: лац.: hirtus — «валасаты»[4].
Remove ads
Апісанне
Шматгадовая расліна 30-65 см вышынёй. Уся расліна пакрыта доўгімі адсталымі рудаватымі жорсткімі валасінкамі. Кошыкі параўнальна буйныя (у квітнеючым стане да 5-5.5 см у дыяметры), адзінкавыя або, радзей, яшчэ 2-3 кошыкі на бакавых галінах. Кветкі залаціста-жоўтыя. Крайнія язычковыя кветкі шматлікія, 20-30 мм даўжынёй[2].
Распаўсюджанне
Від расце на большай частцы Еўропы, акрамя поўначы, а таксама ў Заходняй Сібіры[5][6].
Ва Украіне расце на стэпавых участках, травяністых схілах, лугах і ўзлесках лясоў на ўсёй тэрыторыі, рассеяна[2]. Уваходзіць у пералікі відаў, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення на тэрыторыі Днепрапятроўскай і Запарожскай абласцей[3].
Галерэя
- Валасінкі на сцябле
- Ніз лісця
- Кветкавая галава з прыкветкамі
Зноскі
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 8. — 160 с. — 2 350 экз.
- Доброчаева Д. Н., Котов М. И., Прокудин Ю. Н., и др. Определитель высших растений Украины. — К.: Наук. думка, 1987. — С. 326. (руск.) (укр.)
- Андрієнко Т. Л., Перегрим М. М. (уклад.). Офіційні переліки регіонально рідкісних рослин адміністративних територій України (довідкове видання). — Київ: Альтерпрес, 2012. — 148 с. — ISBN 978-966-542-512-0.
- Dictionary of Botanical Epithets . Праверана 10.03.2018. (англ.)
- The Euro+Med PlantBase . Праверана 10.03.2018. (англ.)
- GRIN-Global Web v 1.10.1.5 . Праверана 10.03.2018. (англ.)
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads