Дзікая пятрушка аленевая
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дзікая пятрушка аленевая[1] (Peucedanum cervaria) — кветкавая расліна роду Дзікая пятрушка (Peucedanum) сямейства Парасонавыя (Apiaceae).
Remove ads
Батанічнае апісанне

Шматгадовая травяністая расліна з прамым баразнаватым сцяблом вышынёй 50—60 см і двойчы-тройчы перыстым буйным шызаватым лісцем. Кветкі ў парасоніках з 20—30 промнямі, абгорткай і абгортачкай. Пялёсткі з загнутай верхавінкай. Плод — акруглы рабрысты віслаплоднік.
Пашырэнне
Пашырэнне: лесастэпавыя і горныя раёны Заходняй Еўропы. На тэрыторыі Беларусі трапляецца ў асобных лакалітэтах (у паўднёвых і паўднёва-ўсходніх раёнах Палесся, у Белавежскай пушчы) на паўночнай мяжы арэала. Расце ў сухіх хваёвых, хваёва-дубовых лясах, у хмызняках на схілах рачных далін.
Асаблівасці біялогіі
Цвіце ў чэрвені—жніўні (зацвітае на другі год). Плады паспяваюць у жніўні-верасні. Размнажэнне насеннае.
Зноскі
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 95. — 160 с. — 2 350 экз.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads