Дзікая пятрушка горная
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дзікая пятрушка горная[1][2] (Peucedanum oreoselinum) — кветкавая расліна сямейства Парасонавыя (Apiaceae).
Remove ads
Назва
Пятрушка горная, пятрушка дзікая[3], маркоўнік, пятрушка горная[4][5], пятрушка палявая[3].
Батанічнае апісанне
Шматгадовая травяністая расліна, з тоўстым верацёнападобным коранем. Дасягае 1,5 м у вышыню. Сцябло цёмна-зялёнае, прамое, рабрыстае, уверсе галінастае і нясе суквецце. Лісце буйное, пёрыстараздзельнае, з трыма немалымі долямі. Верхняе лісце слабаразвітае, дробнае. Суквецці — парасонікі, буйныя, да 15 см у дыяметры. Пялёсткі дробныя, да 1—2 мм даўжынёй, белыя або зелянява-жоўтыя. Плод — дзвюхсямянкі даўжынёй 4—5,5 мм. Расліна з прыемным водарам.
Remove ads
Распаўсюджанне і асяроддзе пражывання
Распаўсюджаны ў Еўропе, акрамя поўначы і крайняга поўдня[6].
Ва Украіне расце ў змешаных і іглічных лясах, на пясках. Звычайная расліна на Палессі, у зоне лесастэпу і ў левабярэжнага стэпу. Цвіце ў чэрвені—ліпені.
Зноскі
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 95. — 160 с. — 2 350 экз.
- Доброчаева Д. Н., Котов М. И., Прокудин Ю. Н., и др. Определитель высших растений Украины. — К.: Наук. думка, 1987. — С. 238. (руск.) (укр.)
- Анненков Н. Ботанический словарь, Спб, 1878
- Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
- Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
- The Euro+Med PlantBase . Праверана 30.05.2018. (англ.)
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads